Купалле

Паважаныя беларусы і ўсе, каго гэта датычыцца!

Астраномы, астролагі, ведзьмакі і іншыя разумныя людзі (і істоты) кажуць, што з 21-га па 22 чэрвеня будзе самая кароткая ноч у гэтым годзе! Ад старадаўніх часоў нашыя продкі ў такую ноч збіраліся каля вогнішча з надзеяй абараніцца ад істот з цемры ды іншых розных русалак і знайсьці папараць-кветку. Гэтая ноч мае многа імёнаў: Купалле, Ліго, Івана Купала, Ян Купальны, Янаў Дзень, Свята агня і вады і г.д.
Запрашаем вас далучыцца да гэтага свята ў суботу 21.06.14 каля 19-20 гадзіны на тым самым месцы, што і ў мінулым годзе, а дакладней: Kostoprtský rybník, раён Praha - Bohnice. Бліжэйшы прыпынак аўтобусу 236 "U Drahaně", ад прыпынку 10-15 хвілін пехатой па вуліцы U Drahaně.

Мапка:


З сабой, пераважна, трэба браць: наметы, дзяцей, хатніх жывёлаў, чараўніцам - мётлы, салодкія алкагольныя атруты, ежу, ліхтарыкі, сяброў і сябровак, піва, музычныя інструменты. Ля сажалкі няма ніякай інфраструктуры, таму набыць ані ежу, ані пітво на месцы не будзе магчымасці.
Лепей з сабой не браць: купальнікі, зброю, гарэлку, наркотыкі, неадэкватных асоб і істот.

Калі ласка, далучайцеся!