Акцыі

15 October 2013

Урэшце ў спадара Сяргея Панізніка знайшлася магчымасць завітаць да нас у Прагу і асабіста прэзентаваць на клюбоўні свой дыск, выдадзены пры падтрымцы ПАГОНІ. Змест гэтага дыску ствараюць аўтэнтычныя спевы старэйшых жыхароў Міёршчыны, запісаныя сп. Сяргеям цягам 1968-69 гадоў. Пра яго выданне мы ўжо інфармавалі вас тут (http://pahonia.cz/infa/abyavy/pad-yasnu-zarycu), набыць яго ўсё яшчэ магчыма на клюбоўні.

20-га кастрычніка на клюбоўні прайшла прэзентацыя гэтага дыску.

23 September 2013

Часопіс беларускае прозы і мастацтва "Макулатура" чытае прозу ў Празе!

25-га верасня на клюбоўні прайшоў літаратурна-мастацкі вечар, дзе галоўны рэдактар Сяргей Календа і галоўны мастак Васіліса Паляніна-Календа распавялі пра мастацтва і літаратуру свайго незалежнага і непадцэнзурнага часопіса "Макулатура".

31 August 2013

1 верасня 1928 г. нарадзіўся Расціслаў Лапіцкі — лідэр антысавецкага моладзевага падполля ў пасляваеннай Беларусі, чалавек, які аддаў сваё жыццё змаганню супраць камуністычнай улады.

23 June 2013

Дарагія сябры!

25-га чэрвеня (7-га ліпеня па н.ст.) - гадавіна дня нараджэння беларускага паэта і драматурга Янкі Купалы, сёлета яму б споўніўся 131 год. З гэтай нагоды запрашаем усіх зацікаўленых на невялікую выставу, прысвечаную ягонаму жыццю і творчасці!

Выстава адбудзецца ў нашай клюбоўні (5. května 32) ў аўторак 25 чэрвеня. Пачатак а 19-й гадзіне.

18 June 2013

   Дарагія сябры!

Сёлета святкаванне Купалля плануецца на 22-га чэрвеня (субота).
Месцам правядзення гэтага мерапрыемства стане пражскі Kostoprtský rybník, раён Praha - Bohnice. Бліжэйшы прыпынак аўтобусу 236 "U Drahaně", ад прыпынку 10-15 хвілін пехатой па вуліцы U Drahaně.
Пачатак у 20.00.
Мапка:

05 May 2013

Запрашаем усіх сяброў беларускай грамады ў Празе на ПРЭЗЭНТАЦЫЮ цікавай кнігі - ўспамінаў сп-ні Джоэн Станкевіч пад назовам
ЖЫЦЬЦЁ з ВОДЫРАМ НЕБЯСЬПЕKI: Мае эўрапэйскія прыгоды ў часе пары падзення камунізму

("Living with the scent of danger: european adventures at the fall of communism")

15 April 2013

Дарагія сябры!

27-га красавіка (ў суботу) ў памяшканні клюбоўні (5. května 1043/32, Praha 4) плануецца паказ мастацкага фільму "Жыве Беларусь!", зьнятага на аснове рэальных падзеяў з удзелам беларускіх актораў па-беларуску. Гэта першы МАСТАЦКІ фільм пра сучасную Беларусь і па-беларуску. Ён апавядае пра змаганне беларускай моладзі супраць дыктатуры.

10 April 2013

  Шаноўныя сябры!

* Хочаце пашыраць беларускую мову і рабіць яе мацнейшай?
* Добра ведаеце Беларусь і хочаце, каб іншыя таксама даведаліся?
* Вам не падабаюцца пашыраныя памылкі пра Беларусь у інтэрнэце?

Пішыце беларускую Вікіпедыю! Гэта не складана і не цяжка. Прыходзьце і паспрабуйце з намі.

17 March 2013

Сёлета спаўняецца 95 гадоў ад дня абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Як і кожны год, праскія беларусы зьбяруцца разам, каб аддаць даніну павагі як героям, якія ў сакавіку 1918 году сьмела заявілі ўсяму сьвету, што ёсьць беларускі народ, і што ён мае права на сваю незалежную дзяржаву, так і тым, хто цяпер у Беларусі ды ў вольным сьвеце адстойвае ідэалы 25 Сакавіка!

Сардэчна запрашаем усіх беларусаў і сяброў дыяспары далучыцца да сьвяткаваньня, якое запланавана на 23 сакавіка!

У праграму святкаваньня ўключана і афіцыйнае адкрыццё беларускага культурнага цэнтру (клюбоўні), якое ўтрымлівае нашае грамадзкае аб'яднанне ПАГОНЯ.

У арганізацыі мерапрыемства прынялі ўдзел суполкі СКАРЫНА і ПАГОНЯ.