Дарагія сябры!

Вітаем вас на нашым сайце!

Мы стварылі гэтую інтэрнэт-старонку дзеля таго, каб паведамляць усіх зацікаўленых пра падзеі, якія адбываюцца ў рамках дзейнасці суполкі “Пагоня”.

З большасці мы інфармуем пра культурныя акцыі – канцэрты, прэзентацыі, што праходзяць у памяшканні беларускай клюбоўні.

Калі ў Вас ёсць ідэі па арганізацыі ўласнага культурнага мерапрыемства ці курсаў, калі ласка, напішыце нам на pahonia.info@gmail.com – будзем радыя любым ініцыятывам.

На дадзены момант нажаль не ўсе рубрыкі сайту функцыянуюць, але мы будзем стала працаваць над развіццём нашай старонкі.

 

11 April 2018

Гурт Vuraj на чале з Сержуком Доўгушавым плануюць запіс і выданне чацвёртага альбома старажытных песен беларускага Палесся. Новы альбом пад назвай "Lito" будзе складацца з каляндарна-абрадавых песен, сабраных падчас экспедыцый.

У альбоме будзе падкрэслівацца ўнікальнасць кожнага рэгіёна Палесся – аўтэнтычныя мелодыі і музычны строй, адметнасці мікрамоў і дыялектаў - усе гэта будзе захоўвацца, каб перадаць магію абрадавых песень, таямніцу старажытных рытуалаў і моц сувязі з продкамі.

23 March 2018

З 1919 году Мікалай Вяршынін з'яўляўся прадстаўніком БНР у Чэхаславаччыне, спачатку па справах ваеннапалонных, пазней ягоныя паўнамоцтвы былі фактычна ўзвышаныя да консульскай пасады. Месцілася Консульства ў ягонай пражскай кватэры на Wenzigova 4, там жа быў запачаткаваны архіў БНР. У гэтай жа кватэры была зарэгістраваная арганізацыя Беларуская грамада, пазней Беларуская Рада.

22 March 2018

Віншуем усіх суайчыннікаў з надыходзячым святам - Днём Беларускай Незалежнасці! Сёлета спаўняецца роўна 100 гадоў з дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі - першай спробы стварэння дэмакратычнай дзяржавы для беларускага народа.

Агульнымі намаганнямі пражскіх беларусаў (з большага, суполкі Скарына) была створаная наступная праграма святкавання:

25/03 (Ня) 

10:00 — беларускамоўная служба ў царкве Kostel sv. Kosmy a Damiána Na Slovanech, якую правядзе айцец Андрусь Абламейка

05 April 2017

У нядзелю 9-га красавіка да нас у беларускую клюбоўню завітае былы лідар "Белага легіёну" Сяргей Бульба, які да нядаўняга часу насіў прозвішча Чыслаў.

Тэмай нефармальнай сустрэчы стануць апошнія падзеі і затрыманні ў Беларусі, а таксама лёс "Белага легіёну".

Калі ласка, далучайцеся, пачатак у 15.00.

02 March 2017

Запрашаем усіх неабыякавых на сустрэчу з Янам Мельнікавым, беларускім добраахвотнікам, які ваюе на украінскім Данбасе, рыхтуючыся ў выпадку патрэбы абараняць уласную Радзіму. "Мы заяўляем пра сябе як пра адзіную вайсковую структуру беларусаў, якая ў выпадку агрэсіі гарантавана будзе абараняць нашу дзяржаву" - кажа Ян у інтэрв'ю для радыё Рацыя.