Застольны "Спеўны сход" у клюбоўні

На наступны дзень пасля прэзентацыі кнігі Цімафея Авіліна па беларускай этнаастраноміі - у суботу 21-га траўня - запрашаем усіх на Застольны "Спеўны сход"! Падымем келіхі і кубкі пад беларускія застольныя песні!

Спевы зладзіць наш стары сябра Сяржук Доўгушаў - таленавіты і абаяльны музыка. Вось ужо 2 гады ён займаецца арганізацыяй "Спеўных сходаў" у Беларусі, аднойчы правёў сход у Гданьску, а гэты сход стане першым у Празе. Адмыслова для гэтага Сяржук прыязджае да нас з далёкай Радзімы і вязе пачастункі!

Спеўныя сходы становяцца ўсё больш папулярнымі ў Беларусі, штомесяц іх наведваюць больш за 200 чалавек. На падставе багатага досьведу ў музычнай галіне Сяргей Доўгушаў выпрацаваў уласны метад навучання спевам, які падыходзіць для ўсіх вучняў, незалежна ад узроўню музычнай адукацыі. Шмат увагі і часу Сяргей прысвячае дыхальным практыкаванням.

Выпускны Спеўны сход. Фота Георгія Ліхтаровіча. 20.06.2015

 

Музычнае суправаджэнне забяспечыць Алесь Ясінскі, таксама ўсім вам вядомы музыка, які цудоўна грае на баяне.

Акрамя гэтага ў спеўным сходзе прыме ўдзел Цімафей Авілін.

9 прычын наведаць Застольны “Спеўны сxод”:

1. Вы не ўмееце спяваць, але заспявалі б пры нагодзе

2. Вы ўмееце спяваць, але ніколі не спявалі такія песні

3. Вы саромеецеся спяваць асобна, але супольна, грамадой – з задавальненнем

4. Вам забараняюць спяваць дома, а на вуліцы неяк нязвычна

5. Вы стаміліся слуxаць суседзяў і сваякоў, якія гарланяць за сталом адныя і тыя песні: "Ой, мароз, мароз” ці "Выйду ночью в поле с конем"

6. Вы xочаце ведаць свае беларускія застольныя песні і спяваць іx разам з сябрамі

7. Калі за вашым сталом будуць спяваць грузінскія, украінскія, нямецкія, польскія песні, вы заўсёды заспяваеце ў адказ сваю – беларускую

8. Пасля “Спеўнага сxода” вы будзеце ведаць і спяваць 3 ці 4 застольныя беларускія песні, і больш не трэба будзе здзеквацца над "Купалінкай"

9. “Спеўны сxод” уздымае настрой

Чакаем вас у клюбоўні ў суботу 21-га траўня, пачатак у 18.00.

Уваход 100 крон

Калі вы ніколі не чулі пра традыцыю Спеўных сходаў, прапаноўваем паглядзець урывак з леташняга сходу, зладжанага Сяржуком у Беларусі:

 

 

Больш відэа з Youtube: 

https://www.youtube.com/user/speunyshod

https://www.youtube.com/watch?v=hy3CGOH0EfY

Старонка на ФБ: https://www.facebook.com/speunyshod

ВК: https://vk.com/speunyshod