Дзень Волі 2013

Сёлета спаўняецца 95 гадоў ад дня абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Як і кожны год, праскія беларусы зьбяруцца разам, каб аддаць даніну павагі як героям, якія ў сакавіку 1918 году сьмела заявілі ўсяму сьвету, што ёсьць беларускі народ, і што ён мае права на сваю незалежную дзяржаву, так і тым, хто цяпер у Беларусі ды ў вольным сьвеце адстойвае ідэалы 25 Сакавіка!

Сардэчна запрашаем усіх беларусаў і сяброў дыяспары далучыцца да сьвяткаваньня, якое запланавана на 23 сакавіка!

У праграму святкаваньня ўключана і афіцыйнае адкрыццё беларускага культурнага цэнтру (клюбоўні), якое ўтрымлівае нашае грамадзкае аб'яднанне ПАГОНЯ.

У арганізацыі мерапрыемства прынялі ўдзел суполкі СКАРЫНА і ПАГОНЯ.

 

Праграма сьвяткваньня:

12:00

Ушанаваньне памяці Прэзыдэнтаў Рады БНР Пётры Крэчэўскага, Васіля Захаркі і сьпевака Міхася Забэйды-Суміцкага.

Ускладаньне кветак, паніхіда, традыцыйнае фатаграфаваньне.

Зьбіраемся, як заўсёды, ля царквы на Альшанскіх могілках.

Даезд: метро Želivského.

 

14:00

Сьвяточная імпрэза зь віншавальнымі прамовамі, канцэртам і фуршэтам.

 У праграме:

- Выступы прадстаўнікоў Рады БНР, грамадзкіх і культурных дзеячоў. Сярод гасьцей:

  • старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла,
  • сябра арганізацыйнага камітэту Беларускага руху, былы старшыня БНФ Вінцук Вячорка,
  • дзяяч беларускай дыяспары ў Францыі Лявон Шыманец,
  • пісьменьнік Уладзімер Арлоў,
  • паэтка Валянціна Аксак.

- Канцэрт , у якім прымуць удзел актор і музыка Vincent, чэская сьпявачка Vesna.

Будзе арганізаваны абмен-продаж беларускімі кнігамі, прэзэнтацыі візітовак “Падтрымай беларускае”.

Месца правядзеньня:  тэатральная заля суседняга з царквой сьвятых Кузьмы і Дзям’яна кляштару бэнэдэктынаў.

Адрас: Vyšehradská 49, Praha 2. Уваход з вуліцы Na Slovanech.

Можна ісьці ад метро Karlovo náměstí ці ад прыпынку трамваяў Moráň (трам. 3, 18, 24, 14).

 

18:00

Прэзэнтацыя Беларускай клюбоўні ў Празе, якую праводзіць Грамадскае аб’яднаньне “Пагоня”.

Клюбоўню ўрачыста адчыніць Івонка Сурвіла, сьвятар Андрусь Абламейка асьвеціць памяшканне.

Пасьля гэтага плануецца сяброўская размова і фуршэт.

Месца правядзеньня: вул. 5.Května 1043, Praha 4 (5 хвілін ад метро Pražského povstání).