85-я ўгодкі Юркі Станкевіча

Учора, 18-га сакавіка, спадар Юрка Станкевіч адзначыў свае 85-я ўгодкі. Каля трыццаці чалавек прыйшлі павіншаваць імяніньніка.

Юрка Станкевіч з'яўляецца:

  • старшынёй суполкі ПАГОНЯ, якая была ім створаная ў 2006 годзе;
  • сузаснавальнікам і галоўным рэдактарам штоквартальніка пра Беларусь «Belarusian Review» - на ангельскай мове і электроннага часопісу "Крывія" - на беларускай;
  • арганізатарам беларускай нядзельнай школы ў Празе;
  • аўтарам падручніку па гісторыі Беларусі для беларускіх школ за мяжою;
  • адным з галоўных фундатараў беларускай клюбоўні.

Беларуская грамада разам з віншаваннямі выказала свайму шанаванаму старшыні шчырыя словы падзякі за ягоную пленную дзейнасць. Напрыклад, Таня Цімошчанка зачытала Юрку такі вершык:

Мы дамовіліся разам,

Што збяромся сёння зноў

І спадару Юрку скажам

Вельмі шмат прыемных слоў.

 

Перш за ўсё мы вас віншуем

З нараджэннем у гэты дзень!

У сэрцы вашым хай віруе

Не згасаючы агмень!

 

Шчасця вам, здароўя, сіл,

Посьпехаў, знаёмстваў новых,

Пулярэс каб тоўстым быў,

А настрой – заўжды вясновым!

 

Мы вас вельмі паважаем,

Бо вы робіце так шмат

Дзеля беларускай справы

І дзеля беларусят.

 

Мы вам дзякуем таксама,

Што куды б ня вёў ваш лёс,

Вы ўвесь час душою з намі!

Дзякуй, што вы проста ёсць!!!

 

Юрка Cтанкевіч атрымаў шмат падарункаў, сярод іх - буйны прыгожы торт з 85 свечкамі і квіток з аткрытай датай на самалёт да Вільні, дзе ён нарадзіўся.

Падчас размовы Юрка распавядаў сябрям пра сваё жыццё, паказваў старыя фатаздымкі, ў тым ліку з Амерыкі. 

 

Айцом Юркі Станкевіча быў вядомы беларускі дзеяч Ян Станкевіч, а маці была чэшка - Марыя Навакава. З 1944 году з бацькамі апынуўся на эміграцыі. Вывучыўся на інжынера ў ЗША, дзе пазней і працаваў. Пасля выхаду на пенсію пераехаў у Прагу.

Учора, ў дзень народзінаў Юркі, на сайце радыё свабода з'явіўся артыкул Алены Ціхановіч, якая брала ў яго інтервью. Артыкул даступны па гэтай спасылцы, там можна праглядзець і пару сямейных фатаздымкаў, а таксама праслухаць інтэрвью:

http://www.svaboda.org/content/article/24932140.html

 Вялікі дзякуй Ксеніі Бязрукай за цудоўныя фатаздымкі!!!