Хрол і Лаўр — конскае свята

Хрол і Лаўр  (Арабінавы дзень і ноч, Конскае свята, Капыты, Варавіты дзень, Рабiнавая ноч, Гарабінава ноч, Храл і Ягор’е.) — беларускае народнае свята, якое адзначаецца 31 (18 па ст.ст.) жніўня. Заступнікі канёў Флор і Лаўраў не загадваюць у гэты дзень у поле араць.

У гэты дзень коней надавалі асаблівую ўвагу: на іх не працавалі, не запрагалі іх, не путалі. Жанчыны пяклі аладкі, і называлі іх капытамі. У асобных вёсках дзень Флора і Лаўра лічыўся прысвяткам пастухоў.

Набожныя гаспадары выводзілі сваіх памагатых канёў на луг, чысцілі іх, з далоні кармілі аўсом. Паілі канёў з зімовай шапкі, у якую клалі срэбную манету, верылі, што коні паўнеюць і не баяцца хвацкага. Потым срэбную манету ўтойліва клалі пад яслямі і закладвалі саломай. Гаспадар ладзіў абрад каня: выводзіў ранкам жывёліну ў двор, узяўшы збрую, абвязваў ёю па сонцы ногі каня, пачынаючы з пярэдніх, і казаў:

Стану па ранку, по раннему,
выйду на сільны вецер,
на легкі воздух,
і вазьму асінавую ветачку, и сцегану трыжды
па карку,
і павяжу упражжу
із-пад правага капыта
да кругом абнесу,
штоб гуляла моя лашадка
па-старому,
штобы цягнула воз
по-ранейшаму!

Потым гаспадар развязваў збрую, і задаволены, што памог сваёй улюбёнцы, даставаў кавалак хлеба і даваў ёй паласавацца.

Здаралася, што жанчынам нельга было ткаць. «На Храла і Ягор’я ня ткуць і ня пашуць», — казалі беларусы на Смаленшчыне.

«Флор і Лавер — канчай пасеў жыта».

Флор, Лаўр і архангел Міхаіл

Катэгорыя: 
Date: 
Sobota, 31 Srpen, 2013