Дарагія сябры!

Вітаем вас на нашым сайце!

Мы стварылі гэтую інтэрнэт-старонку дзеля таго, каб паведамляць усіх зацікаўленых пра падзеі, якія адбываюцца ў рамках дзейнасці суполкі “Пагоня”.

З большасці мы інфармуем пра культурныя акцыі – канцэрты, прэзентацыі, што праходзяць у памяшканні беларускай клюбоўні.

Калі ў Вас ёсць ідэі па арганізацыі ўласнага культурнага мерапрыемства ці курсаў, калі ласка, напішыце нам на pahonia.info@gmail.com – будзем радыя любым ініцыятывам.

На дадзены момант нажаль не ўсе рубрыкі сайту функцыянуюць, але мы будзем стала працаваць над развіццём нашай старонкі.

 

05 Duben 2017

У нядзелю 9-га красавіка да нас у беларускую клюбоўню завітае былы лідар "Белага легіёну" Сяргей Бульба, які да нядаўняга часу насіў прозвішча Чыслаў.

Тэмай нефармальнай сустрэчы стануць апошнія падзеі і затрыманні ў Беларусі, а таксама лёс "Белага легіёну".

Калі ласка, далучайцеся, пачатак у 15.00.

02 Březen 2017

Запрашаем усіх неабыякавых на сустрэчу з Янам Мельнікавым, беларускім добраахвотнікам, які ваюе на украінскім Данбасе, рыхтуючыся ў выпадку патрэбы абараняць уласную Радзіму. "Мы заяўляем пра сябе як пра адзіную вайсковую структуру беларусаў, якая ў выпадку агрэсіі гарантавана будзе абараняць нашу дзяржаву" - кажа Ян у інтэрв'ю для радыё Рацыя.

14 Prosinec 2016

Увечары 8-га снежня ў нашай клюбоўні адбылася нефармальня сустрэча мясцовых беларусаў са славутым суайчыннікам - падарожнікам-дылетантам Юрасём Жыгамонтам.

Юрась распавёў шмат цікавых гісторыяў, звязаных з працай над перадачамі "(Новыя) Падарожжы дылетанта" і "Прыгоды дылетанта", пра іх будучыню і нават чытаў вершы.

01 Listopad 2016

У золкі вечар 25-га кастрычніка ў нашай клюбоўні адбылася цёплая сустрэча з Уладзімірам Ягоўдзікам, які завітаў да нас разам са сваёй жонкай Марыяй і малодшай дачкой Верай.

Спадар Уладзімір распавёў шмат цікавых гісторыяў са свайго жыцця, пра таленавітых сваякоў і знаёмых, уласную творчасць. З гонарам паведаміў, што з ягонай роднай вёскі Кастровічы бярэ пачатак славуты род Кастравіцкіх. Прадстаўнікамі гэтага роду з'яўляюцца паэты Гіём Апалінэр і Карусь Каганец; разам з Уладзімірам Ягоўдзікам яны нібыта ўвасабляюць тры грыбы Кастравіцкага гербу.

13 Červenec 2016

25-га чэрвеня пражскія беларусы адзначылі старажытнае свята Купалле каля сажалкі ў Глоўбеціне. Негледзячы на штармавое папярэджанне надвор'е апынулася спрыяльным, свята наведала шмат людзей. 

Да святкавання далучыліся і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў - чэхі, украінцы і расейцы, італьянцы і французы.

Для гасцей былі прыгатаваныя беларускія стравы - верашчака, наліснікі, варэнікі, кулага, морс ды крупнік.