Навіны

01 Listopad 2022
Шаноўнае спадарства!
Аргкамітэт запрашае беларусаў і беларусак, якія стала жывуць у Чэхіі, г. зн. маюць
15 Červen 2019

Сардэчна запрашаем усіх на сёлетняе святкаванне Купалля, якое мы зладзім разам з пражскім Беларускім танцавальным таварыствам!
Падчас вечара мы папляцём вянкі, пагуляем у народныя гульні і заспяваем традыцыйныя купальскія песні ў карагодзе вакол вогнішча, паслухаем беларускую дуду... І вядома, не забудземся на беларускія танцы!

24 Duben 2019
У нядзелю 28-га красавіка ў памяшканні клюбоўні пройдзе ўнікальная выстава мастацкай творчасці "Беларусы з Украінай у сэрцы". 
23 Březen 2018

З 1919 году Мікалай Вяршынін з'яўляўся прадстаўніком БНР у Чэхаславаччыне, спачатку па справах ваеннапалонных, пазней ягоныя паўнамоцтвы былі фактычна ўзвышаныя да консульскай пасады. Месцілася Консульства ў ягонай пражскай кватэры на Wenzigova 4, там жа быў запачаткаваны архіў БНР. У гэтай жа кватэры была зарэгістраваная арганізацыя Беларуская грамада, пазней Беларуская Рада.

14 Prosinec 2016

Увечары 8-га снежня ў нашай клюбоўні адбылася нефармальня сустрэча мясцовых беларусаў са славутым суайчыннікам - падарожнікам-дылетантам Юрасём Жыгамонтам.

Юрась распавёў шмат цікавых гісторыяў, звязаных з працай над перадачамі "(Новыя) Падарожжы дылетанта" і "Прыгоды дылетанта", пра іх будучыню і нават чытаў вершы.

01 Listopad 2016

У золкі вечар 25-га кастрычніка ў нашай клюбоўні адбылася цёплая сустрэча з Уладзімірам Ягоўдзікам, які завітаў да нас разам са сваёй жонкай Марыяй і малодшай дачкой Верай.

Спадар Уладзімір распавёў шмат цікавых гісторыяў са свайго жыцця, пра таленавітых сваякоў і знаёмых, уласную творчасць. З гонарам паведаміў, што з ягонай роднай вёскі Кастровічы бярэ пачатак славуты род Кастравіцкіх. Прадстаўнікамі гэтага роду з'яўляюцца паэты Гіём Апалінэр і Карусь Каганец; разам з Уладзімірам Ягоўдзікам яны нібыта ўвасабляюць тры грыбы Кастравіцкага гербу.

13 Červenec 2016

25-га чэрвеня пражскія беларусы адзначылі старажытнае свята Купалле каля сажалкі ў Глоўбеціне. Негледзячы на штармавое папярэджанне надвор'е апынулася спрыяльным, свята наведала шмат людзей. 

Да святкавання далучыліся і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў - чэхі, украінцы і расейцы, італьянцы і французы.

Для гасцей былі прыгатаваныя беларускія стравы - верашчака, наліснікі, варэнікі, кулага, морс ды крупнік.

23 Květen 2016

Суботнім вечарам 21-га траўня пражскія беларусы сабраліся ў клюбоўні з нагоды Застольнага "Спеўнага сходу".

Адмыслова для таго, каб навучыць тутэйшых суайчыннікаў спяваць народныя застольныя песні, з Беларусі прыехаў Сяргей Доўгушаў - таленавіты музыка і настаўнік па спевах, кіраўнік гуртоў "Вурай" і "Fratrez", аўтар і арганізатар праекту "Спеўны сход".

У якасці музычнага суправаджэння зайграў на баяне Аляксандр Ясінскі - удзельнік гуртоў "The Unlimited Trio", "BosaeSonca", "Fratrez" а таксама праекту Shum Davar.

23 Květen 2016

У пятніцу 20-га траўня ў памяшканні клюбоўні адбылася прэзентацыя кнігі "Паміж небам і зямлёй: этнаастраномія", якая пабачыла свет у лістападзе мінулага году. Кнігу прэзентаваў пражскім беларусам сам аўтар - Цімафей Авілін

19 Květen 2016

Падтрымаць сборную Беларусі па хакеі на Чэмпіянаце свету можна было ў Беларускай клубоўні.

Паглядзець гульню на вялікім экране ў прыемным таварыстве прыходзілі беларусы рознага веку.

Stránky