Крывія

Chybová zpráva

Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls ve funkci menu_set_active_trail() (řádek: 2386 v souboru /data/web/virtuals/296807/virtual/www/includes/menu.inc).

Культурна-асветніцкі часопіс. Выданне беларускай нацыянальнай меншасці ў Чэхіі

“Крывія” - культурна-асветніцкі часопіс, які быў заснаваны спадаром Юркам Станкевічам у 2006 годзе і выходзіць паквартальна. Часопіс бачыць сваёй мэтаю падрабязны аналіз  падзеяў, разважанняў, падвядзенне вынікаў беларускага культурнага і палітычнага жыцця.

Часопіс намагаецца адсочваць хаду падзеяў і грамадскую думку, фармуючы яе ў адпаведнасці з нацыянальнымі інтарэсамі Беларусі. Выданне не падпарадкоўваецца інтарэсам ані грамадскіх класаў, ані палітычных партый, ані арганізацый.

Найпершая і самая галоўная мэта нашага часопіса – дапамагчы тым, хто прагне стаць сапраўдным беларусам, хто хоча больш і глыбей ведаць пра звычаі, гісторыю Беларусі, а таксама ўдасканаліць сваё веданне беларускай мовы. Часопіс адрасаваны шырокім колам інтэлігенцыі і студэнтскай моладзі, усім, каго хвалююць праблемы культурнага і эканамічнага  развіцця Беларусі, хто хоча адсочваць сучаснае культурнае жыццё беларускай дыяспары ў Чэхіі, каго цікавяць мерапрыемствы, што ладзяцца суполкай “Пагоня”.

Калі Вы жадаеце набыць ці падпісацца на часопіс “Крывія” ў папяровым  выглядзе, калі ласка, звяртайцеся да нас на pahonia.info@gmail.com, ці наўпростава да спадара Адама Каліты на adam.kalita@seznam.cz. Вырашыць пытанні такога кшталту можна непасрэдна ў памяшканні клюбоўні падчас правядзення культурных мерапрыемстваў.

Мы таксама будзем рады азнаёміцца з вашымі меркаваннямі і прапановамі наконт стылю і зместу часопіса, пра то, якія тэмы Вас найбольш цікавяць, пра што яшчэ Вы хацелі б даведацца.

Прапаноўваем Вашай увазе ўсе нумары часопісу “Крывія”, якія былі выдадзеныя ад пачатку яго існавання і да сучаснага моманту, у фармаце PDF для спампоўвання.