Аўтарскі курс па спевах Сяргея Доўгушава

Прапануем Вашай увазе курс "Асновы вакалу"!

«Не патрабуецца быць спеваком для таго, каб валодаць сваім голасам. Трэба толькі ведаць, як дыхаць, і навучыцца ствараць гук».

Калі Вы заўседы марылі спяваць, але так і не вырашыліся паспрабаваць - прыйшоў час. Курс прызначаны для ўсіх жадаючых, з музычнай адукацыяй і без яе, з досьведам і без. Галоўнае - жаданне!:)
Курс прадугледжвае 6 заняткаў і магчымасць прапрацаваць прыватныя пытанні кожнаму ўдзельніку.

На занятках:
- Вы даведаецеся, што па сутнасці ёсць голас, і атрымаеце асноўныя навыкі спеваў;
- Вы пачуеце свой натуральны голас і адчуеце яго сілу і магчымасці;
- Вы будзеце спяваць і перастанеце гэтага баяцца.

У працэсе навучання:
- кожны з удзельнікаў атрымае першапачатковыя навыкі пра гук, голас, апору і дыханне;
- навучыцца імправізаваць, тварыць і ствараць самастойна свае музычныя формы, мелодыі;
- набудзе ўменне кіраваць сваім голасам, дыханнем, сілай гуку;
- навучыцца спяваць песні на беларускай і на іншых мовах.

Час правядзення вячэрні, падбіраецца больш зручны для групы.
Кошт аднаго занятку - 50 крон.
Арганізацыйная сустрэча прйшла на клюбоўні 25-га кастрычніка, тады быў прызначаны час правядзення першага занятку - пятніца 1-га лістапада, ў 18:30. Агульны працяг курсу - прыблізна адзін тыдзень. 

Да першага занятку могуць далучыцца і тыя, хто не прысутнічаў на арганізацыйнай сустрэчы (але не пазней).

Для натхнення прапануем Вам паглядзець два відэа з выпускнога канцэрту ў Мінску (фактычна, такі канцэрт з'яўляецца часткай курсу, тобок 7-м заняткам). Сярод вакалістак ёсць як тыя, хто ўжо былі знаёмыя з музыкай, так і тыя, хто толькі пачаў спяваць падчас курсу.

Мінск, музей З.Азгура, 16-га кастрычніка 2013 г.

 

Песня "Вэлытай, Пэрэпылко!"

 

Прыходзьце, калі ласка!