З клюбоўні была скрадзеная ікона Бялынецкай Божай маці

Паважаныя сябры,

дзелімся з вамі не самай прыемнай навіной. Падчас калядных святаў нашу клюбоўню абрабавалі невядомыя злачынцы, пакінуўшы за сабой разбітую шыбу і пагром у памяшканні. У першыя дні новага году клюбоўня сапраўды вяглядала жахліва. Злачынцы скралі ікону Бялынецкай Божай маці, якую выканаў і падараваў клюбоўні даўні сябра Пагоні, славуты беларускі мастак Алесь Пушкін. Як не дзіва, сучасныя злачынцы маюць добры густ!

Алесь Пушкін стварае ікону Бялынецкай Божай маці

Акрамя іконы была скрадзеная ўся тэхніка і некаторыя дробныя рэчы. Усе кнігі, хай і ў раскіданым выглядзе, засталіся на клюбоўні.

Неабыякавыя сябры могуць дапамагчы клюбоўні фінансава, ахвяраваўшы нейкія грошы на замену шыбы (каштуе 3000 крон) і набыццё новай тэхнікі (праектар, калонкі). Нумар рахунку Пагоні:

2600498753 / 2010 (Fio banka).

 

З павагай,

суполка Пагоня