Рэчы на Майдан
Прывітанне, сябры!
З'явілася цудоўная магчымасць дапамагчы ўдзельнікам Майдану, якія ў цяжкіх умовах на марозе змагаюцца за свае правы і свабоду, і даслаць у Кіеў нейкія рэчы ў якасці падтрымкі ад беларускай дыяспары.
Рэчы, якія больш за ўсё патрэбныя:
- цёплая і ахоўная вопратка (курткі, рукавіцы, шалікі, тэрмабялізна, шкарпэткі, непрамакальныя плашчы, высокія боты, цёплыя ці грэючыя сцілкі ў боты і ў кішэні, шаломы, ахоўныя паясы на спіну, суставы рук і ног, лыжныя акуляры, супрацьплынавыя маскі)
- спальныя мяхі, коўдры, карыматкі
- лекі (бінты, пластыры, абязбольваючыя і дэзынфекуючыя сродкі, Бепантэн, вітамін С, кроплі супраць насмарку)
- сродкі гігіены (вільготныя і звычайныя сурвэткі, гумавыя рукавіцы, зубныя шчоткі і пасты, брытвенныя станкі і проч.)
- тэрмасы, кансервы, гарбата, распушчальная кава і супы.
Плануецца збор рэчаў на клюбоўні (5. května 1043/32, Praha 4) да панядзелку 3-га лютага. Хто жадае перадаць рэчы, патэлефануйце, калі ласка, Віталю Цімошчанку па тэл. 777 925 118 і дамоўцеся аб сустрэчы на клюбоўні.
З павагай,
суполка ПАГОНЯ