Вечар з Паўлам Севярынцам
03 Prosinec 2014
Усіх ветліва запрашаем на сустрэчу з Паўлам Севярынцам!
Павал - таленавіты пісьменнік, былы палтвязень, хрысціянскі палітык і публіцыст, адзін з заснавальнікаў «Маладога Фронту» і адроджанай «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» - завітае ў нашу клюбоўню ў пятніцу 12-га снежня.
Пачатак у 18.00.
Павал падзеліцца сваімі меркаваннямі пра сучаснае становішча і перспектывы Беларусі, сітуацыю за кратамі ды ўласную літаратурную творчасць, адкажа на нашыя пытанні. Сустрэча будзе прымеркаваная да з'яўлення ягонай кнігі "Люблю Беларусь" у перакладзе на чэшскую мову, над якім доўгі час працавала Святлана Вранава. Чэшскі варыянт кнігі "Miluji Bělorusko" можна будзе прыдбаць падчас сустрэчы.