Паэтычная імпрэза

Запрашаем усіх сяброў на чытанне з удзелам паэтаў Уладзіміра Глазава і Макса Шчура, якое адбудзецца 24-га красавіка ў кавярні пражскіх літаратараў па адрасе: Řetězová 10 Praha 1.

Аўтары (якіх звязвае берасцейскае паходжанне і шматгадовае сяброўства) прадставяць на ім свае нядаўнія кнігі - «Время собственное» і «Летні час». Пры гэтай нагодзе вы зможаце паслухаць ня толькі вершы, але й музыку ў выкананні спэцыяльна запрошанага госця Алеся Ясінскага (удзельніка гуртоў «The Unlimited Trio» і «Босае сонца»), набыць кніжкі, дый наагул добра правесці пятнічны вечар, які працягнецца і пасля «афіцыйнай» часткі. Прыходзьце і прыводзьце сяброў!

Уваход вольны, пачатак вечарыны — 19:00

Мапа:

Пра Ўладзіміра Глазава:

Рэцэнзія Ц. Чарнякевіча на кнігу «Время собственное» http://bookster.by/reviews/dapamozhnik-pa-perasyachenni-myazhy

Вершы на «Літрадыё» http://litradio.by/fanateka/1127-uladzmr-glaza.html

Пра выступ у праскай бібліятэцы Вацлава Гавэла (2012 г.) http://www.vaclavhavel-library.org/cs/index/novinky/343/basnik-vladimir-glazov-o-knihovne-vaclava-havla

Рэпартаж з фэстывалю М. Стральцова (2015 г.) http://www.lit-bel.org/by/news/4742.html

Публікацыя ў ізраільскім часопісе «Артикль» (2015 г.) http://www.sunround.com/club/journal.htm

Паэтычны вечар у Берасьці http://www.lit-bel.org/by/news/5418.html

Пра кнігу М. Шчура на «Белсаце»: