Сустрэча з Юрасём Жыгамонтам
14 Prosinec 2016
Увечары 8-га снежня ў нашай клюбоўні адбылася нефармальня сустрэча мясцовых беларусаў са славутым суайчыннікам - падарожнікам-дылетантам Юрасём Жыгамонтам.
Юрась распавёў шмат цікавых гісторыяў, звязаных з працай над перадачамі "(Новыя) Падарожжы дылетанта" і "Прыгоды дылетанта", пра іх будучыню і нават чытаў вершы.
Перадачы пра падарожжы дылетанта выходзяць ужо цягам 15 гадоў і за гэты час распавялі глядачам пра больш за 400 беларускіх мястэчак і вёсачак. Тым не менш наша родная краіна настолькі вялікая, мае настолькі багатую гісторыю, што застаецца яшчэ бязмежная колькасць мясцінаў, куды варта наведацца і пра якія варта распавесці.