Падтрымаем праект гурта Vuraj!

Гурт Vuraj на чале з Сержуком Доўгушавым плануюць запіс і выданне чацвёртага альбома старажытных песен беларускага Палесся. Новы альбом пад назвай "Lito" будзе складацца з каляндарна-абрадавых песен, сабраных падчас экспедыцый.

У альбоме будзе падкрэслівацца ўнікальнасць кожнага рэгіёна Палесся – аўтэнтычныя мелодыі і музычны строй, адметнасці мікрамоў і дыялектаў - усе гэта будзе захоўвацца, каб перадаць магію абрадавых песень, таямніцу старажытных рытуалаў і моц сувязі з продкамі.

Людзі сыходзяць, разам з імі сыходзяць і песні. Давайце разам захаваем галасы продкаў і нададзім старажытным спевам новае жыццё!

Калі ласка, падтрымайце палескі альбом Vuraj на Ulej.by:

https://ulej.by/project?id=696955

За падтрымку выдання Вы можаце атрымаць дыск з аўтографамі ўдзельнікаў гурта, запрашэнне на прэзентацыю, фота з экспедыцыі, ды іншыя эксклюзіўныя падарункі.