Беларускія дзеячы XXст, звязаныя з Прагай.
Лёс шматлікіх беларускіх дзеячоў быў звязаны з рознымі краінамі свету, не выключэнне і Чэхія. Многія з іх жылі, працавалі, вучыліся ў г. Прага. Вось імёны некаторых з іх:
1. Пётра Антонавіч Крачэўскі (Крэчэўскі) 7 жніўня 1879, в. Дубна Гарадзенскага павету[4] — 8 сакавіка 1928, Прага) - беларускі палітычны і грамадска-культурны дзеяч. Удзельнік Усебеларускага з’езда 1917 года. Сябра Рады БНР, 3-і старшыня Рады БНР.
2. Міхась Іванавіч Забэйда-Суміцкі (14 чэрвеня [ст. ст. 1 чэрвеня] 1900, в. Шэйпічы Пружанскага раёну — 21 сьнежня 1981, Прага) - беларускі спявак, педагог.
3. Ларыса Антонаўна Геніюш (у дзявоцтве Міклашэ́віч; 9 жніўня 1910, Жлобаўцы, Ваўпянская воласьць, Гарадзенскі павет Гарадзенскай губэрні, Расейская імпэрыя — 7 красавіка 1983, Зэльва, Гарадзенская вобласьць, БССР) - беларуская паэтэса, празаік, грамадскі дзеяч.
4. Ян (Янка) Станкевіч, псэўданімы Брачыслаў Скарынін, Ян Янушонак (26 лістапада 1891, в. Арляняты, Ашмянскі павет — 16 жніўня 1976, Гаўтарн, Пэнсыльванія, ЗША) - беларускі мовазнаўца, гісторык, палітычны дзеяч. Доктар славянскай гісторыі і філалогіі (1926).
5. Тамаш Тамашавіч Грыб, псеўд.: Глеба, Т; Н-ка; Небарака; Небарака, Антон; Т.; Т. Г.; Т-г; Т-ш; A. N.; G-be; Ge, Tomasz; N-ka, A.; Niebaraka, Anton; T. (лац.); Т. Н. (лац.), Тита, В.[3] (19 сакавіка 1895, в. Паляны, Свянцянскі павет, Віленская губерня (цяпер Смаргонскі раён[4] Гродзенскай вобласці) — 21 студзеня 1938, Прага, Чэхаславакія) - беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч.
5. Уладзімір Адамавіч Жылка (27 мая 1900, в. Макашы, Навагрудскі павет, Мінская губерня, цяпер Нясвіжскі раён, Мінская вобласць — 1 сакавіка 1933, Уржум, Кіраўская вобласць, РСФСР) - беларускі паэт, перакладчык, крытык.
6. Вацлаў Жыдліцкі (чэшск.: Václav Židlický; 16 красавіка 1931, вёска Купічаў, Турыйскі раён, Валынская вобласць — 18 жніўня 2002, Прага, Чэхія) - чэшскі літаратуразнавец і перакладчык. Доктар філалогіі (1967). Ганаровы доктар БДУ (1996). Даследчык і перакладчык беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.
7. Францішак Грышкевіч (1904/1906, г. Сухаволя, Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяводства, Польшча — 1946, Мінск, НКДБ) - беларускі паэт, публіцыст, перакладчык, педагог.
8. Людміла Іванаўна Краскоўская (славацк.: Ľudmila Kraskovská; 26 чэрвеня (9 ліпеня) 1904, Вільня — 26 чэрвеня 1999, Браціслава) - славацкі гісторык, археолаг, літаратар, дзеяч навукі, культуры і мастацтва. Кандыдат гістарычных навук. Дачка беларускага грамадскага дзеяча, педагога Івана Краскоўскага.
9. Мікола (Мікалай Сямёнавіч) Абрамчык (16 жніўня 1903, в. Сычавічы пад Радашковічамі, цяпер Маладзечанскі раён — 25 мая 1970, Парыж) - беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, публіцыст, інжынер. Прэзідэнт Рады БНР (снежань 1947—1970).
10. Віктар Бенядзіктавіч Вальтар (15 (28) ліпеня 1902, Дзвінск — 4 красавіка 1931, Даўгаўпілс; Псеўданімы: Янка Палын) - беларускі празаік і паэт.
11. Вінцэнт Антонавіч Жук-Грышкевіч (10 лютага 1903, в. Будслаў — 14 лютага 1989, Бары, Канада) - грамадска-палітычны дзеяч, настаўнік.
12. Адольф Клімовіч (1900, вёска Клюшчаны, Свянцянскі пав., Віленская губ.; цяпер Астравецкі раён Гродзенскай вобл. — 24 лістапада 1970) - беларускі грамадскі дзеяч, журналіст, выдавец.
13. Мікола Антонавіч Чарнецкі (22 мая 1899, в. Малыя Азяраны, каля Крынак — 19 студзеня 1944, Беластоцкая вобласць, БССР) - беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, публіцыст, педагог.
14. Васіль Максімавіч Русак (23 сакавіка (4 красавіка) 1896, Ячава, цяпер Слуцкі раён, Беларусь — 23 жніўня 1954, ГУЛАГ[1]) - беларускі нацыянальны дзеяч, фалькларыст, выдавец. Удзельнік Слуцкага збройнага чыну.
15. Ігнат Сымонавіч Дварчанін (27 мая (8 чэрвеня) 1895, в. Погіры, Слонімскі павет, цяпер Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — 8 снежня 1937, НКУС) - беларускі грамадска-палітычны дзеяч, дзеяч беларускага нацыянальнага руху, паэт, літаратуразнавец. Псеўданімы: Гудок Ігнат; Гудок; Ладанчук І.; Гудок Ігналь; Гудок І.[1] Крыптанімы: І.Д.; І.Д-н[1].
16. Палута (Пелагея) Аляксандраўна Бадунова (7 верасня 1885, Навабеліца, Гомель — 29 лістапада 1938, НКУС, Менск) - дзяячка беларускага нацыянальнага руху, настаўніца. З 1917 года сябра ЦК БСГ, з 1918 года адна з лідараў БПСР; у 1919 годзе ўвайшла ў Раду Беларускай Народнай Рэспублікі. Неаднаразова арыштоўвалася польскімі ўладамі. У лістападзе 1925 года пераехала ў БССР. У 1937 годзе абвінавачаная ў антысавецкай дзейнасці і арыштаваная, асуджаная на 10 гадоў лагераў. У 1938 годзе прыгавораная да расстрэлу.