Беларуская нядзельная школа ў Празе
Удалы пачатак заняткаў
У нядзелю 3-га лютага прайшлі сёлета першыя лекцыі беларускае школы ў Празе.
Вучні школы падзеленыя на 2 групы:
МАЛОДШЫЯ ( векам 6-8 год) – цяпер 4-5 вучняў.
Настаўніца – сп-ня Ксеня Бязрукая
Матар’ял навукі: літары беларускае кірыліцы, чытаньне, пісаньне; Першая чытанка; Выразы з штодзённага жыцьця.
СТАРЭЙШЫЯ (векам 10-13 год) - цяпер 4-5 вучняў.
Настаўнікі: – сп. Павал Котаў, сп. Юрка Станкевіч.
Матар’ял навукі: Гісторыя Беларусі,
Выразы з штодзённага жыцьця; Беларускі правапіс; Скарочаны агляд граматыкі.
Заняткі праводзяцца што-другую нядзелю:
17 лютага, 3 і 17 сакавіка, 7 і 21 красавіка, 5 і 19 траўня, 2 і 16 чэрвеня.
ДЗЕ: у Доме Нацыянальных Мяншыняў (Dům Národnostních Menšin), Vocelova 602/3.
ДАВОЗ вучняў у некаторых выпадках даволі складаны – АЛЕ, тут трэба ацаніць дапамогу і ахвярнасьць бацькоў.
Да ўдалага пачатку найбольш прычыніліся:
· выгоднае месца ( у цэнтры Прагі, блізка станцыі мэтро);
· маладыя настаўнікі – прадстаўнікі студэнцкае моладзі. Было прыемна пабачыць іхную ахвоту – і замілаваньне навучаньнем дзетак.
Урэшце, самім вучням спадабалася пабыць у калектыве беларускамоўных равесьнікаў.
Школа яшчэ прымае вучняў у абедзьве групы.
Зьвяртайцеся, калі ласка на тэл. 774 613 356 (сп. Юрка Станкевіч).