Паседжанне Рады з Івонкай Сурвілай

Учора, 27-га сакавіка адбылося чарговае паседжанне Рады суполкі ПАГОНЯ, гэтым разам урэшце ў новым памяшканні. На паседжанні прысутнічала наша шаноўная госця - сп. Івонка Сурвіла, старшыня Рады БНР.

Былі грунтоўна абмеркаваныя шматлікія пытанні, ў першую чаргу - наконт супрацоўніцтва суполкі ПАГОНЯ з Радай БНР, а таксама ўнутраныя задачы суполкі, такія як: неабходныя змены статуту, магчымасці пашырэння Рады, выпрацоўка новага лагатыпу, рэкляма суполкі і іншыя. Асаблівая ўвага надавалася культурным акцыям, якія плануецца правесці ў новым памяшканні клюбоўні ў бліжэйшы час.

На разьвітанне Івонка Сурвіла атрымала ад ПАГОНІ падарунак - кнігу "Моц смаку" аўтара Юрыя Качука.