Нядзельная школа

Увага ўсім вучням і іх бацькам! 

З наступнага месяца, тобок ад пачатку красавіка, нядзельная школа будзе праходзіць у новым памяшканні клюбоўні (адрас: 5.května 1043/32).

Сардэчна запрашаем і новых вучняў, імі могуць стаць усе дзеткі, якія скончылі першую клясу чэскай пачатковай школы. На дадзены момант у беларускай школе ёсць 2 групы вучняў: малодшыя (6-8 год) і старэйшыя (10-13 год), у кожнай групе па 4-5 дзяцей.

Група малодшых займаецца кожную суботу, ад 13-тай гадз., пачынаючы суботай 30-га сакавіка - да канца школьнага году (у чэрвені).

Група старэйшых займаецца што-другую нядзелю: 7 і 21 красавіка, 5 і 19 траўня, 2 і 16 чэрвеня - ад 12-тай гадз.

Зьвяртайцеся, калі ласка на тэл. 774 613 356 (сп. Юрка Станкевіч).