ПРЭЗЭНТАЦЫЯ кнігі - успамінаў
Запрашаем усіх сяброў беларускай грамады ў Празе на ПРЭЗЭНТАЦЫЮ цікавай кнігі - ўспамінаў сп-ні Джоэн Станкевіч пад назовам
ЖЫЦЬЦЁ з ВОДЫРАМ НЕБЯСЬПЕKI: Мае эўрапэйскія прыгоды ў часе пары падзення камунізму
("Living with the scent of danger: european adventures at the fall of communism")
Успаміны сп-ні Джоэн апісваюць бурлівы пэрыяд 1988 - 2001 гадоў, калі яна разам са сваім мужам Вячкам Станкевічам (былым дырэктарам Беларускай сэкцыі Радыё Свабода) жыла ў Мюнхэне, Празе й Флярэнцыі і пазнала:
- асоку камуністычнай тайнай паліцыяй падчас свайго першага падарожжа за Жалезную Заслону,
- першы хаос і карупцыю пост-камуністычнай Прагі,
- нацыянальны ўздым, непазьбежныя расчараванні й небясьпеку першых гадоў незалежнай Рэспублікі Беларусь.
Сп-ня Станкевіч, родам амэрыканка, правядзе прэзэнтацыю па-ангельску; забяспечаны й пераклад на беларускую мову.
Імпрэза адбудзецца ў Беларускай Клюбоўні (ul. 5 května 1043)
у суботу 11-га траўня 2013.
ПАЧАТАК: 16:00 гадз.
Больш падрабязна пра гэтую кнігу можна даведацца на старонцы Джоан Станкевіч: