Запрашэнне на вернісаж

Дарагія сябры!

Запрашаем усіх на выставу карцін мастака Адася Калюты, даўняга сябры ПАГОНІ.

Выстава адбудзецца 31 траўня (пятніца) ў чэшскай вёсцы Tisá (рэгіён Ústí nad Labem), адрас: Tisá 473, Café Refugio. Для гасцей імпрэзы будзе гучаць джаз.

Пачатак у 20.00.

Уваход вольны. Падчас канцэрту можна будзе падтрымаць музыкаў дабравольнымі ўзносамі ў іх капялюш.

Даезд з Прагі:

Вёска Tisá знаходзіцца ля самай мяжы з Нямеччынай, калі ехаць на машыне па хуткаснай трасе на Дрэздэн. Каб дабрацца з Прагі грамадзкім транспартам, лепш за ўсё спачатку даехаць цягніком да гораду Ústí nad Labem (цягнікі ездзяць кожную гадзіну, дарога займае 1 гадзіну 20 хвілін). Адтуль - з прыпынку Divadlo насупраць былога ўжо аўтавакзала - кожную гадзіну езьдзяць аўтобусы ў вёску Tisá  - 24 каруны - 20 хвілін язды. Выходзіць на прыпынку Dům Kultury. 

Жадаючыя пераночыць могуць звярнуцца па гэтай спасылцы (рэзерваванне гасцініцы праз Facebook):
http://www.facebook.com/refugio.pavlina

Калі маеце пытанні, звяртайцеся, калі ласка, да Адася Калюты на нумар +420 773 276 535.

Арганізатарам выставы з'яўляецца аб'яднанне Sdružení Kultura Tisá.