26 Leden — Activities calendar

Ульская бітва

26.01.1564

6 студзеня 1564 г. адбылася Ульская бітва. Гэта была другая, пасля Оршы, па значэнні перамога войска ВКЛ у змаганні з Масквой у XVI стагоддзі. 

Нагадаем, як развіваліся падзеі. Ішла ў самым разгары Інфлянцкая вайна.

Ад 1562, пасля сканчэння перамір’я, распачаліся ваенныя дзеянні па ўсёй лініі мяжы паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. 15 лютага 1563 пасля маштабнай аблогавай аперацыі маскоўцам здаўся Полацк. Захоп значнага кавалка тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага адразу перахіліў баланс сіл у вайне на карысць маскоўцаў.