Ларыса Геніюш (у дзявоцтве Міклашэвіч) - адна з найлепшых беларускіх паэтэс, а таксама празаік і грамадзкі дзеяч. Яна нарадзілася 9 жніўня 1910 г. у маёнтку Жлобаўцы каля вёскі Воўпа Гродзенскай губ.
У 1937 - 1948 гг. жыла ў Празе, дзе вучыўся і потым працаваў лекарам яе муж, Янка Геніюш.
Там яна наладзіла стасункі з беларускай эміграцыяй, брала ўдзел у працы БНР на эміграцыі. У сакавіку 1943г стала Генеральным сакратаром урада і займалася захаваннем і ўпарадкаваннем архіва БНР. Апекавалася беларускімі эмігрантамі, палітычнымі уцекачамі і ваеннапалоннымі ў Нямеччыне.