Прэзентацыя кнігі выбраных эсэ Вацлава Гаўла "Жыццё ў праўдзе"
15 лістапада (субота) ў Беларускай клюбоўні ў Празе адбудзецца прэзентацыя кнігі выбраных эсэ Вацлава Гаўла "Жыццё ў праўдзе", якая нядаўна пабачыла свет у выдавецтве “Логвінаў”, а таксама ўсёй серыі “Чэшская калекцыя”, у якой выйшла ўжо 9 кніг.
Пра тое, як узнікла і як развіваецца “Чэшская калекцыя”, як вялася праца над беларускімі перакладамі твораў Гаўла, Доўскавай, Вівэга, Бонды, Андранікавай і іншых аўтараў, распавядуць стваральнік і кіраўнік серыі Сяргей Сматрычэнка, перакладчыкі Вераніка Бяльковіч і Макс Шчур.
Ахвотныя могуць замовіць да вечарыны паасобныя кнігі з “Чэшскай калекцыі”, якія будуць прывезены непасрэдна з выдавецкага складу ў Менску.
Пачатак: у 15.00; уваход вольны.
Спіс кнігаў з "Чэшскай калекцыі":
"Жыццё ў праўдзе" - кніга выбраных эсэ Вацлава Гаўла
"Неба пад Бэрлінам" - раман Яраслава Рудзіша
"Анёл" - выбранае бацькі Ёзафа і сыноў Філіпа ды Яна Топалаў
"Я абслугоўваў ангельскага караля" - раман Багуміла Грабала
"Гук сонечнага гадзінніка" - раман Ганы Андранікавай
"Моцны Жбуць" - раман Ірэны Доўскавай
"Запрашэнне на вячэру" - выбранае Эгана Бонды
"Цудоўныя гады сабаку пад хвост" - раман Міхала Вівэга