Прэзентацыя кнігі выбраных эсэ Вацлава Гаўла "Жыццё ў праўдзе"

Паведамленне пра памылку

Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls у menu_set_active_trail() (лінія 2386 у /data/web/virtuals/296807/virtual/www/includes/menu.inc).

15 лістапада (субота) ў Беларускай клюбоўні ў Празе адбудзецца прэзентацыя кнігі выбраных эсэ Вацлава Гаўла "Жыццё ў праўдзе", якая нядаўна пабачыла свет у выдавецтве “Логвінаў”, а таксама ўсёй серыі “Чэшская калекцыя”, у якой выйшла ўжо 9 кніг.

Пра тое, як узнікла і як развіваецца “Чэшская калекцыя”, як вялася праца над беларускімі перакладамі твораў Гаўла, Доўскавай, Вівэга, Бонды, Андранікавай і іншых аўтараў, распавядуць стваральнік і кіраўнік серыі Сяргей Сматрычэнка, перакладчыкі Вераніка Бяльковіч і Макс Шчур.

Ахвотныя могуць замовіць да вечарыны паасобныя кнігі з “Чэшскай калекцыі”, якія будуць прывезены непасрэдна з выдавецкага складу ў Менску.

Пачатак: у 15.00; уваход вольны.

Спіс кнігаў з "Чэшскай калекцыі":

"Жыццё ў праўдзе" -  кніга выбраных эсэ Вацлава Гаўла

"Неба пад Бэрлінам" - раман Яраслава Рудзіша

"Анёл" - выбранае бацькі Ёзафа і сыноў Філіпа ды Яна Топалаў

"Я абслугоўваў ангельскага караля" - раман Багуміла Грабала

"Гук сонечнага гадзінніка" - раман Ганы Андранікавай

"Моцны Жбуць" - раман Ірэны Доўскавай

"Запрашэнне на вячэру" - выбранае Эгана Бонды

"Цудоўныя гады сабаку пад хвост" - раман Міхала Вівэга