Святкаванне Дня Волі
Набліжаецца Дзень Волі - найвялікшае, у некаторым сэнсе нават сакральнае беларускае свята - гадавіна абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
Свае шчырыя віншаванні пражскім беларусам дасылае з-за акіяна старшыня БНР, спадарыня Івонка Сурвіла.
Культурная праграма, прысвечаная святкаванню Дня Волі, будзе падзеленая на 2 часткі.
Частка 1: 21-га сакавіка, субота, а 18-й гадзіне
Адбудзецца сяброўская сустрэча на клюбоўні.
Запрошаныя госці - сп. Сяргей Навумчык - намеснік старшыні Рады БНР і сп. Вінцук Вячорка, палітык і мовазнаўца, адзін з заснавальнікаў БНФ.
Сяргей Навумчык правядзе прэзэнтацыю сваёй новай кнігі "1994" і прадставіць нам такім чынам погляд удзельніка гістарычнага працэсу на пераломны год Беларусі, калі адбываліся першыя прэзыдэнцкія выбары.
Для гасцей будзе зарганізаваны невялікі пачастунак.
Частка 2: 25-га сакавіка, серада, а 12-й гадзіне
Традыцыйнае ўскладанне кветак на магілы прэзыдэнтаў БНР на Альшанскіх могілках.
У гэты самы дзень з канцэртам, прысвечаным святу беларускай незалежнасці, у клубе Music City Club (Ocelářská 937/39, Praha 9, метро Českomoravská) выступіць беларускі бард Зміцер Вайцюшкевіч.
Пачатак а 19-й гадзіне, уваход 200 крон.
Мерапрыемства на фэйсбуку: https://www.facebook.com/events/1394940484154564/
Адсвяткуем разам!
Арганізатары: суполкі Пагоня і Скарына