Віншаванне з Днём Волі ад Івонкі Сурвілы

Паводле добрай традыцыі спадарыня Івонка Сурвіла, старшыня Рады БНР, віншуе нашую суполку і ўсю грамаду пражскіх беларусаў з надыходзячым Днём Волі!

"З вялізарнай прыемнасцю", піша Івонка - "прыгадваю адкрыццё Клюбоўні, на якой я мела шчасце быць прысутнай". Клюбоўня афіцыйна адкрылася менавіта ў рамках святкавання 95-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці БНР. Спадарыня Івонка перарэзала сымбалічную бел-чырвона-белую стужку, здзесніўшы такім чынам урачыстае адкрыццё клюбоўні.

Ніжэй прыводзім поўны тэкст віншавання: