Творчая сустрэча з Юрасём Жыгамонтам
04 Prosinec 2016
У чацвер 8-га снежня - напярэдадні Юр'ега дня - у беларускай клюбоўні адбудзецца творчая сустрэча з Юрасём Жыгамонтам - найвядомейшым падарожнікам па беларускіх вёсках ды мястэчках, які гэтым разам завітаў са сваім нязменным сакваяжам да нас, у Прагу.
Аўтар і вядучы праграмы "(Новыя) Падарожжы дылетанта" распавядзе цікавыя гісторыі з вандровак і адкажа на нашыя пытанні.
Пачатак у 19.00.
З нагоды свята ў якасці бясплатнага бонуса прапануем гасцям піва, гарбату/каву, дробны пачастунак.
Прыходзьце, калі ласка!