Творчая сустрэча з Юрасём Жыгамонтам

Паведамленне пра памылку

Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls у menu_set_active_trail() (лінія 2386 у /data/web/virtuals/296807/virtual/www/includes/menu.inc).

У чацвер 8-га снежня  - напярэдадні Юр'ега дня - у беларускай клюбоўні адбудзецца творчая сустрэча з Юрасём Жыгамонтам - найвядомейшым падарожнікам па беларускіх вёсках ды мястэчках, які гэтым разам завітаў са сваім нязменным сакваяжам да нас, у Прагу.

Аўтар і вядучы праграмы "(Новыя) Падарожжы дылетанта" распавядзе цікавыя гісторыі з вандровак і адкажа на нашыя пытанні.

Пачатак у 19.00.

З нагоды свята ў якасці бясплатнага бонуса прапануем гасцям піва, гарбату/каву, дробны пачастунак.

Прыходзьце, калі ласка!