Інфармацыя для фундатараў

Як і ў мінулыя разы, сёньня паўстае пытаньне аб фінансаваньні гэтага праэкту й таму мы звяртаемся да ўсіх тых, каму неабыякавы лёс беларускай бібліятэкі ў Празе па дапамогу.

Як і раней, памяшканьне будзе выкарыстоўвацца на грамадзка-культурныя праекты, бібліятэку, прэзентацыі, вечарыны.

Напішыце нам, калі ласка (pahonia.info@gmail.com), свае меркаваньні на гэты конт і частку, якую Вы можаце ахвяраваць (што месяц цягам аднаго году ці аднаразова) на дзейнасьць клюбоўні і бібліятэкі ў Празе.

Дзякуючы Вашым унёскам наш агульны праект захаваньня й разьвіцьця Беларускай Бібліятэкі будзе мець будучыню.

Унёскі на ўтрыманьне памешканьня можна дасылаць на рахунак клюбоўні: 2600498753 / 2010 (Fio banka) ці перадаць у наяўнасьці нашым скарбнікам:

Андрэю Навуменку

andrei.n@centrum.cz тэл +420 608 072 686,

Віталю Цімошчанку

vitalitsimoshchanka@gmail.com тэл +420 777 925 118.

Нам вельмі дапамогуць нават сымвалічныя часткі.