Дарагія сябры!

Вітаем вас на нашым сайце!

Мы стварылі гэтую інтэрнэт-старонку дзеля таго, каб паведамляць усіх зацікаўленых пра падзеі, якія адбываюцца ў рамках дзейнасці суполкі “Пагоня”.

З большасці мы інфармуем пра культурныя акцыі – канцэрты, прэзентацыі, што праходзяць у памяшканні беларускай клюбоўні.

Калі ў Вас ёсць ідэі па арганізацыі ўласнага культурнага мерапрыемства ці курсаў, калі ласка, напішыце нам на pahonia.info@gmail.com – будзем радыя любым ініцыятывам.

На дадзены момант нажаль не ўсе рубрыкі сайту функцыянуюць, але мы будзем стала працаваць над развіццём нашай старонкі.

 

15 Чэрвень 2019

Сардэчна запрашаем усіх на сёлетняе святкаванне Купалля, якое мы зладзім разам з пражскім Беларускім танцавальным таварыствам!
Падчас вечара мы папляцём вянкі, пагуляем у народныя гульні і заспяваем традыцыйныя купальскія песні ў карагодзе вакол вогнішча, паслухаем беларускую дуду... І вядома, не забудземся на беларускія танцы!

24 Красавік 2019
У нядзелю 28-га красавіка ў памяшканні клюбоўні пройдзе ўнікальная выстава мастацкай творчасці "Беларусы з Украінай у сэрцы". 
25 Верасень 2018
Кніжны клюб “Лямпа” і Яня Арлова запрашаюць дзетак ад 1,5 да 3 гадоў і іх бацькоў на спектакль паводле кнігі Алены Цвятаевай “Дзе жыве птушачка?”
Спектакль будзе зладжаны ў памяшканні клюбоўні ў нядзелю 30-га верасня, пачатак а 11.00 гадзіне.
 
06 Ліпень 2018

Легендарны беларускі гурт СТАРЫ ОЛЬСА з прэзентацыяй новага альбома "Вада, хмель і солад" у Празе! Такую падзею нельга прапусціць!

05 Чэрвень 2018

Сёлета, як і два гады таму, мы вырашылі аб’яднаць высілкі (і фінансы) з праектам BLRČR і InBáze, z.s., каб разам адзначыць Купалле як сапраўднае вялікае свята, на якое ўсіх сардэчна запрашаем!

На сёлетняе святкаванне мы запрасілі гурт GUDA з Беларусі. Яго чароўныя ўдзельніцы, што працягваюць беларускую традыцыю народных спеваў, дапамогуць нам правесці купальскае свята паводле старых звычаяў, прыгожа і весела.