Вы тут
Галоўная › НавіныНавіны
Сардэчна запрашаем усіх на сёлетняе святкаванне Купалля, якое мы зладзім разам з пражскім Беларускім танцавальным таварыствам!
Падчас вечара мы папляцём вянкі, пагуляем у народныя гульні і заспяваем традыцыйныя купальскія песні ў карагодзе вакол вогнішча, паслухаем беларускую дуду... І вядома, не забудземся на беларускія танцы!
З 1919 году Мікалай Вяршынін з'яўляўся прадстаўніком БНР у Чэхаславаччыне, спачатку па справах ваеннапалонных, пазней ягоныя паўнамоцтвы былі фактычна ўзвышаныя да консульскай пасады. Месцілася Консульства ў ягонай пражскай кватэры на Wenzigova 4, там жа быў запачаткаваны архіў БНР. У гэтай жа кватэры была зарэгістраваная арганізацыя Беларуская грамада, пазней Беларуская Рада.
Увечары 8-га снежня ў нашай клюбоўні адбылася нефармальня сустрэча мясцовых беларусаў са славутым суайчыннікам - падарожнікам-дылетантам Юрасём Жыгамонтам.
Юрась распавёў шмат цікавых гісторыяў, звязаных з працай над перадачамі "(Новыя) Падарожжы дылетанта" і "Прыгоды дылетанта", пра іх будучыню і нават чытаў вершы.
У золкі вечар 25-га кастрычніка ў нашай клюбоўні адбылася цёплая сустрэча з Уладзімірам Ягоўдзікам, які завітаў да нас разам са сваёй жонкай Марыяй і малодшай дачкой Верай.
Спадар Уладзімір распавёў шмат цікавых гісторыяў са свайго жыцця, пра таленавітых сваякоў і знаёмых, уласную творчасць. З гонарам паведаміў, што з ягонай роднай вёскі Кастровічы бярэ пачатак славуты род Кастравіцкіх. Прадстаўнікамі гэтага роду з'яўляюцца паэты Гіём Апалінэр і Карусь Каганец; разам з Уладзімірам Ягоўдзікам яны нібыта ўвасабляюць тры грыбы Кастравіцкага гербу.
25-га чэрвеня пражскія беларусы адзначылі старажытнае свята Купалле каля сажалкі ў Глоўбеціне. Негледзячы на штармавое папярэджанне надвор'е апынулася спрыяльным, свята наведала шмат людзей.
Да святкавання далучыліся і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў - чэхі, украінцы і расейцы, італьянцы і французы.
Для гасцей былі прыгатаваныя беларускія стравы - верашчака, наліснікі, варэнікі, кулага, морс ды крупнік.
Суботнім вечарам 21-га траўня пражскія беларусы сабраліся ў клюбоўні з нагоды Застольнага "Спеўнага сходу".
Адмыслова для таго, каб навучыць тутэйшых суайчыннікаў спяваць народныя застольныя песні, з Беларусі прыехаў Сяргей Доўгушаў - таленавіты музыка і настаўнік па спевах, кіраўнік гуртоў "Вурай" і "Fratrez", аўтар і арганізатар праекту "Спеўны сход".
У якасці музычнага суправаджэння зайграў на баяне Аляксандр Ясінскі - удзельнік гуртоў "The Unlimited Trio", "BosaeSonca", "Fratrez" а таксама праекту Shum Davar.
У пятніцу 20-га траўня ў памяшканні клюбоўні адбылася прэзентацыя кнігі "Паміж небам і зямлёй: этнаастраномія", якая пабачыла свет у лістападзе мінулага году. Кнігу прэзентаваў пражскім беларусам сам аўтар - Цімафей Авілін.
Падтрымаць сборную Беларусі па хакеі на Чэмпіянаце свету можна было ў Беларускай клубоўні.
Паглядзець гульню на вялікім экране ў прыемным таварыстве прыходзілі беларусы рознага веку.