Вы тут
Галоўная › Аб'явыАб'явы
Легендарны беларускі гурт СТАРЫ ОЛЬСА з прэзентацыяй новага альбома "Вада, хмель і солад" у Празе! Такую падзею нельга прапусціць!
Сёлета, як і два гады таму, мы вырашылі аб’яднаць высілкі (і фінансы) з праектам BLRČR і InBáze, z.s., каб разам адзначыць Купалле як сапраўднае вялікае свята, на якое ўсіх сардэчна запрашаем!
На сёлетняе святкаванне мы запрасілі гурт GUDA з Беларусі. Яго чароўныя ўдзельніцы, што працягваюць беларускую традыцыю народных спеваў, дапамогуць нам правесці купальскае свята паводле старых звычаяў, прыгожа і весела.
Увага ўсім заўзятарам!
Цягам бліжэйшых дзён - з 4-га да 12-га траўня ў памешканні клюбоўні адбудзецца цыкл праглядаў спаборніцтваў па хакею ў рамках Чэмпіяната свету!
Першы этап ладзім у гэтую пятніцу 4-га траўня, беларусы гуляюць са шведамі. Пачатак у 20.15.
Магчымасць набыць разліўное піва будзе зарганізаваная.
Матчы з удзелам беларускай каманды:
Гурт Vuraj на чале з Сержуком Доўгушавым плануюць запіс і выданне чацвёртага альбома старажытных песен беларускага Палесся. Новы альбом пад назвай "Lito" будзе складацца з каляндарна-абрадавых песен, сабраных падчас экспедыцый.
У альбоме будзе падкрэслівацца ўнікальнасць кожнага рэгіёна Палесся – аўтэнтычныя мелодыі і музычны строй, адметнасці мікрамоў і дыялектаў - усе гэта будзе захоўвацца, каб перадаць магію абрадавых песень, таямніцу старажытных рытуалаў і моц сувязі з продкамі.
Віншуем усіх суайчыннікаў з надыходзячым святам - Днём Беларускай Незалежнасці! Сёлета спаўняецца роўна 100 гадоў з дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі - першай спробы стварэння дэмакратычнай дзяржавы для беларускага народа.
Агульнымі намаганнямі пражскіх беларусаў (з большага, суполкі Скарына) была створаная наступная праграма святкавання:
25/03 (Ня)
10:00 — беларускамоўная служба ў царкве Kostel sv. Kosmy a Damiána Na Slovanech, якую правядзе айцец Андрусь Абламейка
У нядзелю 9-га красавіка да нас у беларускую клюбоўню завітае былы лідар "Белага легіёну" Сяргей Бульба, які да нядаўняга часу насіў прозвішча Чыслаў.
Тэмай нефармальнай сустрэчы стануць апошнія падзеі і затрыманні ў Беларусі, а таксама лёс "Белага легіёну".
Калі ласка, далучайцеся, пачатак у 15.00.
Запрашаем усіх неабыякавых на сустрэчу з Янам Мельнікавым, беларускім добраахвотнікам, які ваюе на украінскім Данбасе, рыхтуючыся ў выпадку патрэбы абараняць уласную Радзіму. "Мы заяўляем пра сябе як пра адзіную вайсковую структуру беларусаў, якая ў выпадку агрэсіі гарантавана будзе абараняць нашу дзяржаву" - кажа Ян у інтэрв'ю для радыё Рацыя.
У чацвер 8-га снежня - напярэдадні Юр'ега дня - у беларускай клюбоўні адбудзецца творчая сустрэча з Юрасём Жыгамонтам - найвядомейшым падарожнікам па беларускіх вёсках ды мястэчках, які гэтым разам завітаў са сваім нязменным сакваяжам да нас, у Прагу.
Аўтар і вядучы праграмы "(Новыя) Падарожжы дылетанта" распавядзе цікавыя гісторыі з вандровак і адкажа на нашыя пытанні.
Пачатак у 19.00.
З нагоды свята ў якасці бясплатнага бонуса прапануем гасцям піва, гарбату/каву, дробны пачастунак.
Прыходзьце, калі ласка!
У аўторак 25-га кастрычніка ў памяшканні клюбоўні адбудзецца сустрэча з беларускім пісьменнікам, лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра, - Уладзімірам Ягоўдзікам.
Усіх ветліва запрашаем!
Вечарына будзе прысвечана Ларысе Геніюш - спадар Уладзімір быў знаёмы з ёй асабіста, і Міхасю Забэйду-Суміцкаму, з якім ён вёў перапіску, а ў 1980 годзе падрыхтаваў пра спевака тэлевізійную перадачу з нагоды яго 80-годдзя.
Пачатак у 19.00.
Выдатны артыкул пра нашага госця сёлета падрыхтаваў Сяргей Чыгрын (радыё Рацыя) да яго 60-годдзя: