Вы тут
Галоўная › Пра насПра нас
Паведамленне пра памылку
Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls у menu_set_active_trail() (лінія 2386 у /data/web/virtuals/296807/virtual/www/includes/menu.inc).Грамадзкае аб'яднаньне ПАГОНЯ - непалітычная арганізацыя, якая гуртуе беларусаў Чэхіі.
Гэтая арганізацыя была створаная ў 2006 годзе, рэгістраваная пад нумарам 270 38 491.
Галоўныя мэты арганізацыі: пашырэньне беларускае культуры на тэрыторыі Чэскай Рэспублікі.
Сябрам нашае арганізацыі можа стацца кожная асоба, якая падтрымоўвае нашы мэты. Усе жадаючыя далучыцца да нас могуць гэта зрабіць, напісаўшы ліст на pahonia.info@gmail.com.
Наша дзейнасць
1. Прадстаўніцтва беларусаў у Радзе Нацыянальных меншасцяў ЧР.
2. Утрыманьне БЕЛАРУСКАЙ КЛЮБОЎНІ ў Празе - памешканьня, якое выкарыстоўваецца дзеля вядзеньня культурніцкае дзейнасьці.
3. Вядзеньне БЕЛАРУСКАЙ БІБЛІЯТЭКІ ў Празе - у памешканьні нашай клюбоўні.
4. Нядзельная школка для дзяцей, якія скончылі першую клясу чэскай пачатковай школы. На дадзены момант у беларускай школе ёсць 2 групы вучняў: малодшыя (6-8 год) і старэйшыя (10-13 год).
5. Выдавецкая дзейнасьць: выданьне часапісу КРЫВІЯ й розных падручнікаў у галіне беларусаведы.
6. Паказы кінастужак.
7. Арганізацыя канцэртаў беларускіх музыкаў.
8. Прэзэнтацыі беларускіх літаратурных твораў.
9. Сустрэчы зь беларускімі культурнымі й палітычнымі дзеячамі.
10. Адзначаньне нацыянальна-гістарычных і рэлігійных датаў і сьвятаў.
11. Падтрымка беларускіх культурных праектаў, ініцыяваных іншымі арганізацыямі ці асобамі.