Вы тут
Галоўная › Этнаграфія › Беларускi аўтэнтычны фальклор – чаму пра яго ўсе гавораць, але ж амаль нiхто не пяе i не слухаеБеларускi аўтэнтычны фальклор – чаму пра яго ўсе гавораць, але ж амаль нiхто не пяе i не слухае
Паведамленне пра памылку
Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls у menu_set_active_trail() (лінія 2386 у /data/web/virtuals/296807/virtual/www/includes/menu.inc).24-га сакавіка 2013 году ў перадачы "Культур-мультур" на TUT.BY-ТВ Яўген Даўгiх i яго госцi паспрабавалі адказаць на дзiўнае на першы погляд пытанне – чаму наш родны фальклор, так, як ён гучыць "у арыгiнале", амаль нiдзе немагчыма пачуць?
У размове прыняў удзел гурт мужчынскага спеву “Кудмень” – адзін з гуртоў, які вылучыўся з моладзевай суполкі, узніклай у канцы 90-х гадоў (будучага Студэнцкага этнаграфічнага таварыства). Удзельнікі гурта імкнуцца як мага глыбей зразумець этнічны мелас беларусаў і авалодаць традыцыйнай мужчынскай спеўнай і інструментальнай культурай. Выкарыстоўваюць архіўныя запісы этнамузыколагаў, праводзяць рэгулярныя экспедыцыйныя даследаванні. Рэпертуар складаюць бяседныя і вайсковыя песні Беларускага Палесся.
Ірына Мазюк, кіраўнік гурта:
Адна з адукацый – мастак па тэкстылі. Выкладчык Акадэміі мастацтваў.
Даследчык традыцыйнай спеўнай культуры беларусаў. З 1998 па 2010 – навуковы супрацоўнік Лабараторыі традыцыйнага мастацтва БЕЛіПК. Укладальнік серыі аўдыёдыскаў этнічнай музыкі беларусаў. Арганізатар І-ІV канцэртаў “Фальклор беларускай глыбінкі”.
Алег Лук’янцаў:
Нарадзіўся ў Прыморскім краі. Адукацыя – хімфак БДУ. Працаваў інжынерам на НВА “Інтэграл”. Зараз – наладчык КІПіА ААТ “МАЗ”. Захапленні: аўтэнтычны фальклор (спеў, дуда, гармонік). Валодае культурай “падводкі” беларускага шматгалоснага спеву.
Дзяніс Сухі:
Супрацоўнік Акадэміі мастацтваў. Дудар, скрыпач, спявак, майстар музычных інструментаў. Адна з адукацый – гукарэжысёр. Дзед – традыцыйны спявак, які жыве ў в. Граб’е Акцябрскага р-на Гомельскай вобл.
Павел Сілівончык:
Адукацыя – мастак (жывапіс, кераміка). Выкладчык. Спявае ў гурце “Кудмень” з канца 90-х. Піша ўласныя песні, грае на акардэоне.
Відэа размовы:
00:40 Женский и мужской вокал в фольклоре. Что такое аутентичный фольклор?
05:00 Кто занимается аутентичным фольклором? Инструменты аутентичного фольклора
09:30 Мужской аутентичный фольклор (живой звук)
12:00 О песне. Сбор информации о фольклоре, поиск звуков и интонаций
16:00 Музыкальная культура в деревнях. Как и по какому поводу пели наши предки?
21:11 «Соловейко на калине» (женский вокал)
23:00 О песне: где исполнялась?
25:10 Манера аутентичного пения
30:00 Звучание полесского инструмента. Можно ли объединить аутентику с современным звучанием? Разумно ли делать обработки аутентики?
43:50 Мужской вокал. Живой звук
47:20 Информация о песне. Почему Полесье – самый музыкальный район?
53:06 Женское хоровое пение
54:52 О песне
57:00 Где в Беларуси есть кружки для детей по фольклорному пению? Где можно услышать фольклорное пение?
Крыніца: http://news.tut.by