Дзень памяці паўстанцаў 1863 г. ў Свіслачы

Паведамленне пра памылку

Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls у menu_set_active_trail() (лінія 2386 у /data/web/virtuals/296807/virtual/www/includes/menu.inc).

Дзень памяці паўстанцаў 1863 года будзе традыцыйна адзначаны ў Свіслачы - на радзіме братоў Каліноўскіх. У мерапрыемстве, запланаваным на 27 кастрычніка, прымуць удзел нацыянальна свядомыя грамадзяне з розных рэгіёнаў Беларусі.

Адзначэнне Дня памяці паўстанцаў 1863г. стала ўжо традыцыйнай акцыяй. Мерапрыемствы, прысвечаныя памяці герояў паўстання праводзяцца ў Свіслачы з 1996 г. Гэты горад - адзіны населены пункт у Беларусі, дзе ўсталяваны помнік Кастусю Каліноўскаму. У Свіслачы была знойдзена і адноўлена магіла старэйшага брата Кастуся Каліноўскага - Віктара. Таксама знойдзены падмуркі гімназіі, ў якой вучыліся браты Каліноўскія, і падмуркі сядзібы Каліноўскіх.

Гл. таксама артыкул пра само паўстанне.

Катэгорыя: 
Date: 
нядзеля, 27 Кастрычнік, 2013