Грунвальдская бітва

Ян Матэйка. «Грунвальдская бітва» (1878)

Бітва пад Грунвальдам 15 ліпеня 1410 года — бітва паміж злучаным войскам Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага (Ягайла і Вітаўт; 31,5 тыс.ч) і войскам Тэўтонскага ордэна (Ульрых фон Юнгінген; 27 тыс.ч., гарматы), якая адбылася ў час Вялікай вайны (1409—1411) недалёка ад вёсак Грунвальд і Таненберг (Усходняя Прусія, сучасная Польшча).

Поўную перамогу, пасля цэладзённага змагання, узяло саюзнае войска Польшчы і ВКЛ. Загінулі 18 тыс. нямецкіх рыцараў, воінаў і чэлядзі, яшчэ 14 тыс. былі ўзяты ў палон, а ўратавалася толькі трохі больш за 1400 чалавек. Былі забраныя ўсе гарматы і 52 сцягі крыжацкага войска.

Перамога, хоць і пераламіла ход Вялікай вайны, але не была выкарыстана з-за памылак вярхоўнага камандавання. Але палітычнае значэнне бітвы было беспрэцэдэнтным у гісторыі Польшчы і ВКЛ — была спынена нямецкая экспансія на прыбалтыйскія і ўсходнеславянскія землі, і пакладзены пачатак палітычнаму заняпаду Тэўтонскага ордэна. Эканоміка ВКЛ атрымала выхад на балтыйскія гандлёвыя шляхі, а значыць, і ў Еўропу.

Катэгорыя: 
Date: 
панядзелак, 15 Ліпень, 1410