Дзень нараджэння Ларысы Геніюш

Ларыса Геніюш (у дзявоцтве Міклашэвіч) - адна з найлепшых беларускіх паэтэс, а таксама празаік і грамадзкі дзеяч. Яна нарадзілася 9 жніўня 1910 г. у маёнтку Жлобаўцы каля вёскі Воўпа Гродзенскай губ.

У 1937 - 1948 гг. жыла ў Празе, дзе вучыўся і потым працаваў лекарам яе муж, Янка Геніюш. 

Там яна наладзіла стасункі з беларускай эміграцыяй, брала ўдзел у працы БНР на эміграцыі. У сакавіку 1943г стала Генеральным сакратаром урада і займалася захаваннем і ўпарадкаваннем архіва БНР. Апекавалася беларускімі эмігрантамі, палітычнымі уцекачамі і ваеннапалоннымі ў Нямеччыне. 

Найбольш каштоўную частку архіву яна пераправіла ў недасягальнае для КДБ месца. Пазней савецкія карныя ворганы на допытах будуць катаваць паэтэсу, каб здабыць ад яе звесткі аб гэтым архіве.

Да канца жыцця Ларыса Геніюш прынцыпова адмаўлялася прымаць савецкае грамадзянства і засталася грамадзянкай Чэхаславаччыны.

 

К чорту гарэлку, шэйкі і твісты,
Юную голаў хлусьнёю кружыць!
У сэрца народу скірованы выстрал,
Жыць яму заўтра, альбо ня жыць…

Мовай не нашай заплавілі горад,
Ціхіх сялянак не лічаць людзьмі,
Нельга ўлівацца ў чужацкае мора
Юнасцю нашай, крывёю, дзяцьмі.

Нельга. Мы ўдома свае, а не сведкі.
Няпрошана злыдні абселі сталы,
Кідаюць «з ласкі» свае нам аб’едкі,
Плодзяць халуйства на нашай зямлі.

Мы — стража ля нашай народнай калыскі.
Вораг суровы і лёс наш круты,
У нас за плячыма крычаць абеліскі,
З крыўдаю ў сэрцы падходзяць браты.

Мы сёння лёсу Радзімы зарука,
Выканаць нам, што бацькі не змаглі.
У нас запытаюць з дакорам унукі
Аб волі, аб мове радзімай зямлі.

Сёння ж на пласе родная мова,
Вырваць жывую належыць з агню,
Слова «кахаю» — слабае слова,
Мужнае слова — абараню!

14.09.1968

Читать полностьюhttp://nn.by/?c=ar&i=78120&lang=ru

 

 

Читать полностьюhttp://nn.by/?c=ar&i=78120&lang=ru

Читать полностьюhttp://nn.by/?c=ar&i=78120&lang=ruПабралася шлюбам з Янкам Геніюшам і ў 1937 г. пераехала ўПрагу, дзе ён вучыўся, а потым працаваў лекарам.

Катэгорыя: 
Date: 
аўторак, 9 Жнівень, 1910