Дзень роднай мовы

Сёння Дзень Роднай Мовы!
Дата 21 лютага была абраная таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за прызнанне бэнгальскай мовы ў якасьці дзяржаўнай ва ўсходнім Пакістане, які з 1971 году стаў асобнай дзяржавай Бангладэш.
Свята было заснаванае на 30‑й сэсіі Генэральнай канфэрэнцыі ЮНЭСКО 17 лістапада 1999 году.

Адраджэнне МОВЫ - пачатак адраджэння НАЦЫІ!

Традыцыйна ў гэты дзень у розных краінах зарганізоўваецца агульнанацыянальная беларуская дыктоўка.

Аўтар ідэі Агульнанацыянальнай дыктоўкi Уладзімір Падгол: «Па традыцыі, якая ўзнікла 25 сакавіка 2008 года, агульнанацыянальная дыктоўка пішацца на Дзень волі. Бо нашую дыктоўку салідарнасці я прыдумаў да 90-годзьдзя БНР. Але ж у тым жа 2008 годзе пачалі пісаць крыху раней, бо амбасадары на тыя дні раз’язджаліся па сваіх краінах, але пісаць хацелі ды таму селі пісаць раней. Потым Трусаў прапанаваў пісаць у Дзень роднай мовы, які абвесціла ААН. І ТБМ ладзіла дыктоўку на Дзень роднай мовы."

Дыктоўка 2013 году. Тэкст чытае Юрась Бушлякоў.

 

 

Дыктоўка 2014 г. ад "Мова ці кава". Тэкстам стаўся тэкст-гімн Наталлі Арсенневай «Магутны Божа», які гучыць не толькi для Беларусi, aле і ў гонар братняй Украіны i яе герояў.

 

 

У Варшаве дыктоўка адбудзецца 22 лютага 2014 году, дзе беларусы будуць пiсаць адзін з самых вядомых вершаў Тараса Шаучэнкi "Заповіт". На беларускую мову верш пераклаў Янка Купала.

ЗАПАВЕДЗЬ
Як памру я, пахавайце
На Ўкрайне мілай,
Сярод стэпу на кургане,
Дзе продкаў магіла:
Каб нязьмеранае поле,
Дняпро і абрывы
Было відна,— было чутна,
Як раве бурлівы!
Як пагоняць з Украіны
У сіняе мора
Кроў варожжу… Во тады я
І нівы і горы —
Ўсё пакіну й да самога
Бога палунаю
Маліцеся… А да тых пор —
Бога я ня знаю!
Пахавайце ды ўставайце,
Кайданы парвіце
І варожай злой крывёю
Волю акрапіце!
І мяне ў сям’і вялікай,
Ў сям’і новай, вольнай,
Не забудзьце памянуці
Добрым ціхім словам.

Катэгорыя: 
Date: 
чацьвер, 21 Люты, 1952