Сустрэча Івонкі Сурвілы з міністрам Карлам Шварцэнбэргам

Паведамленне пра памылку

Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls у menu_set_active_trail() (лінія 2386 у /data/web/virtuals/296807/virtual/www/includes/menu.inc).

У Дзень Волі міністр замежных справаў Чэскай Рэспублікі Карэл Шварцэнбэрг сустрэўся са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай. Адразу пасьля сустрэчы Івонка Сурвіла дала інтэрв’ю радыё «Свабода».

— Івонка, якія галоўныя вынікі перамоваў з кіраўніком чэскага МЗС, экс-кандыдатам у прэзідэнты Карлам Шварцэнбэргам?

— Мы пачалі ад пытання незалежнасьці Беларусі, згадалі нашае леташняе дасягненне — «Віленскі мемарандум» за незалежнасць, а таксама заўважылі, да якой ступені апазіцыя зьядналася  для падпісання гэтага вельмі важнага для нас дакумэнту. Закранулі тэму Расеі і яе ўплыву на Беларусь, было прыемна адчуць, што спадар Шварцэнбэрг вельмі добра гэтую праблему ўсьведамляе. Гаварылі мы і пра Шэнгенскія візы для грамадзянаў Беларусі. Спадар Шварцэнбэрг сказаў, штоў пытанні візаў фактычна не Эўропа супраціўляецца зьменьшанню цаны і лібэралізацыі візавага рэжыму, а — Беларусь. І сказаў, што вельмі цяжка казаць пра супольную акцыю ў гэтай галіне, таму што некаторыя краіны хочуць рабіць выключна паводле ўзаемных дамоваў, і калі Эўропа да гэтага гатовая — Беларусь (маецца на ўвазе цяперашняе кіраўніцтва) — супраціўляецца. І ў такой сытуацыі Эўропа сама па сабе вельмі мала можа зрабіць. Але ён гэта бярэ пад увагу і ён пра гэта будзе гаварыць з Эўропай.

— А што яшчэ дзеля падтрымкі дэмакратычных сіл у Беларусі можна зрабіць, пра што гаварыў спадар Шварцэнбэрг? 

— Мы гаварылі пра палітычных вязьняў, уздымалі пытанне акцыі супраць хакейнага чэмпіянату ў Менску ў 2014 годзе. Таксама гаварылі пра фундацыю «Эразмус», Шварцэнбэрг казаў, што ён ужо доўга гэтым займаецца, што ён падтрымоўваў і будзе падтрымоўваць — з намерам дазволіць большай колькасьці студэнтаў беларускіх атрымліваць стыпэндыі ў Эўропе. Ну і апошні пункт, які мы закранулі — гэта справа надання беларусам у Чэхіі статусу нацыянальнай меньшасьці, пра што ён таксама дакладна ведаў і гэтую прапанову ён таксама падтрымлівае.

Сяргей Навумчык, Івонка Сурвіла і Карэл Шварцэнбэрг

Крыніца: www.svaboda.org