Новае памяшканне

4-га студзеня ўрэшце мы атрымалі новае памяшканне для клюбоўні, якое месціцца на адрасе вул. 5.Května, 1043/32, Praha 4 (5 хвілін ад метро Pražského povstání).
Пры дапамозе сяброў суполкі ПАГОНЯ мы ўжо перавезлі туды бібліятэку.
Нажаль пакуль мы не можам выкарыстоўваць памяшканне напоўніцу, таму што пасля колішных арэндатараў трэба ў ім правесці рамонт.
Таму мы дамовіліся, што кожныя выходныя (пачынаючы ад 19-га студзеня) будзем ладзіць талаку, каб разам як мага хутчэй давесці памяшканне да нам патрэбнага стану.
Калі ў вас будзе жаданне і магчымасць далучыцца да талакі, ці вы маеце прапановы па ўладкаванню, дызайну клюбоўні, звяртайцеся калі ласка да адказнага за правядзенне рамонтных працаў Віталя Цімошчанкі (тэл. 777 925 118).
Даезд

На прыблізна аднолікавай адлегласці ад клюбоўні ёсць таксама аўтобусныя (193, 504, 505, 510, 511, 148) і трамвайныя (18) прыпынкі.