Дзень Волі

Шаноўныя сябры беларускай грамады ў Чэхіі!

Віншуем Вас з надыходзячым сьвятам ДНЁМ ВОЛІ 25 САКАВІКА!

Сёлета спаўняецца 96 год ад дня абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Як і кожны год, праскія беларусы зьбяруцца разам, каб аддаць даніну павагі як героям, якія ў сакавіку 1918 году сьмела заявілі ўсяму сьвету, што ёсьць беларускі народ, і што ён мае права на сваю незалежную дзяржаву, так і тым, хто цяпер у Беларусі ды ў вольным сьвеце адстойвае ідэалы 25 Сакавіка!

АДСЬВЯТКУЕМ РАЗАМ ДЗЕНЬ ВОЛІ!!!

Праграма сьвяткаваньня:

23 сакавіка (нядзеля)

11.00
Багаслужба ў царкве сьвятых Кузьмы і Дзям’яна (адрас: Vyšehradská 49, Praha 2. Уваход з вуліцы Na Slovanech)

12.00
Наведваньне Альшанскіх могілак, ушанаваньне памяці прэзыдэнтаў Рады БНР Пётры Крэчэўскага, Васіля Захаркі і сьпевака Міхася Забэйды-Суміцкага. Ускладаньне кветак.

(Зьбіраемся, як заўсёды, ля царквы на Альшанскіх могілках).

13.30
Сьвяточная імпрэза ў беларускай клюбоўні

У праграме:

- прывітаньне ад Рады БНР;
- канцэрт барда Міхася Бараноўскага, удзельніка гурта "Нельга забыць";
- прэм'ера гімну "Магутны Божа" па-чэшску ў перакладзе і выкананьні Сьвятланы Вранавай;
- рэферат мастацтвазнаўцы Аксаны Пэлэньскай пра гісторыю і аўтараў украінскага гімну "Шчэ нэ вмэрла Ўкраіна";
- пачастунак, кава, гарбата.

 

Да сустрэчы ў нядзелю!
З павагай,
суполка "Пагоня" і "Скарына"