Дзень Волі 2016

Шаноўныя землякі, аддамо даніну добрай традыцыі і адзначым разам Дзень Волі ў Празе!
98 гадоў таму была абвешчаная першая нацыянальная дзяржава - БНР з прыняццем Трэццяй Устаўной граматы.
Праграма святкавання падзеленая на 2 дні: 25 і 26 сакавіка.
25 сакавіка
13.00 - Айцец Андрэй Абламейка правядзе традыцыйную паніхіду на Альшанскіх могілках каля магілаў Васіля Захаркі, Пётры Крэчэўскага і Міхася Забэйды-Суміцкага.
15.00 - Гітарны канцэрт дудара і барда Яўгена Барышнікава ў памяшканні беларускай клюбоўні.
(18.00) Пасля афіцыйнай часткі праграмы ўсіх беларусаў сардэчна запрашаюць Кірыл Якімовіч і Сямён Буракевіч у свой недаўна адкрыты бар на нефармальнае святкаванне беларускага Дня незалежнасці (Craft House Prague, Navrátilova 1421/11, Praha 1)
Падзея на ФБ: https://www.facebook.com/
20.00 - Літургія Дабравешчання за беларусаў Чэхіі і ўвесь Беларускі народ (у царкве святых Кузьмы і Дзям'яна, Прага 2, арэал Na Slovanech)
26 сакавіка
8.00 - ранішняя Літургія Дабравешчання ў царкве Кузьмы і Дзям'яна, асвячэнне велікодных страваў.
(Для каталікоў у гэтым годзе Дабравешчанне 25 сакавіка супадае з Вялікай Пятніцай, таму Літургія фігуруе ў праграме 2 разы)
20.00 - Канцэрт беларускага піяніста Віталя Стахіевіча (Galerie vín ALTA, Václavské náměstí 48, Praha 1, уваход 100 крон)
падзея на ФБ: https://www.facebook.com/
Праграма святкавання Дня Волі на ФБ: https://www.facebook.com/events/579146255585661/