Дзень Волі 2018 - 100-я гадавіна абвяшчэння БНР

Віншуем усіх суайчыннікаў з надыходзячым святам - Днём Беларускай Незалежнасці! Сёлета спаўняецца роўна 100 гадоў з дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі - першай спробы стварэння дэмакратычнай дзяржавы для беларускага народа.

Агульнымі намаганнямі пражскіх беларусаў (з большага, суполкі Скарына) была створаная наступная праграма святкавання:

25/03 (Ня) 

10:00 — беларускамоўная служба ў царкве Kostel sv. Kosmy a Damiána Na Slovanech, якую правядзе айцец Андрусь Абламейка

12:00 — наведванне магілаў Прэзідэнтаў БНР на Альшанах, афіцыйнае адкрыццё дошкі на магіле консула БНР Мікалая Вяршыніна (арг. Рада БНР і Скарына)

14:00 — урачыстасць у Старагарадской ратушы / Staroměstská radnice, Staroměstské nám. 1/3, Praha 1 - Staré Město:

- сяброўскія прывітанні беларускіх і чэшскіх гасцей
- жывы мост з Менскам
- сустрэча са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай і прэзентацыя яе кнігі мемуараў
- кароткі дакументальны фільм “БНР і рамантыка”
- выступы гісторыкаў і віктарына з прызамі
- музычныя выступленні 
- фуршэт
(арг. Рада БНР і Скарына з удзелам BLRČR, Пагоня)

18:00 — “Піва Незалежнасці да 100-годдзя БНР” у пражскім музычным клубе Kraftwerk, Uhelný trh 423/2, Praha 1 - Staré Město (арг. Беларусы Чэхіі)
https://www.facebook.com/events/314502342407848/

26/03 (Пн)

19:00 — дыскусія на тэму “Зараджэнне дзяржавы: дзве бажаныя рэспублікі — БНР і Чэхаславаччына” ў Бібліятэцы імя В. Гаўла / Knihovna Václava Havla, Ostrovní 13, Praha 1 - Nové Město (арг. KVH і Скарына)
https://www.facebook.com/events/2036667589693194/