Канцэрт "Старога Ольсы" да 500-годдзя бітвы пад Воршай

"А ў таборы трубы граюць
Трубы, трубы граюць"...
Да канцэрту зазываюць!

 

Увечары 16-га верасня, негледзячы на тое, што дзень працоўны, "Стары Ольса" дапаможа сваім гасцям забыцца пра справы і акунуцца ў атмасфэру беларускага сярэднявечча і фальклору, рыцарскіх турніраў і славутых пераможных бітваў, вясёлых застолляў у традыцыйных корчмах.

Канцэрт будзе прысвечаны святкаванню пяцісотгоддзя вялікай перамогі пад Воршай, якую нашыя продкі здабылі 8-га верасня ў далёкім 1514 годзе.

Бітва пад Воршай, вядомая як найбуйнейшая бітва вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1512—1522 гадоў, разгарэлася на рэчцы Крапіўне, за 5 км ад Воршы. То была вайна за землі сучаснай Украіны і Беларусі, якія Масковія несправядліва лічыла сваімі спрадвечнымі тэрыторыямі. Пасьля гэтай перамогі літоўскае войска здолела вярнуць занятыя маскавітамі гарады: Друцак, Дуброўну, Крычаў, Амсьціслаў. Таемны альянс Масковіі з эўрапейскімі дзяржавамі, накіраваны супраць Польшчы і ВКЛ, пачаў развальвацца. Крымскія татары, уражаныя перамогаю пад Воршай, на два гады спынілі набегі на Вялікае Княства і павярнулі сваіх коней у бок Масковіі.

Канцэрт адбудзецца 16-га верасня (аўторак) у пражскім клубе "Vagon"  (адрас: Národní 25, Palác METRO). Бліжэйшыя прыпынкі: метро Můstek, метро / трамвай Národní třída.

Пачатак у 19.00.

Кошт квітку - 180 крон

Мапа: