Лекцыя і дыскусія з Аляксеям Ластоўскім

  Вітаем вас, шаноўнае спадарства!

Гэтым разам хочам вас запрасіць на лекцыю беларускага сацыёлага Аляксея Ластоўскага. Аляксей даследуе гістарычную памяць і нацыянальную ідэнтычнасць беларусаў. Завітаўшы ў Прагу на пару дзён, ён з задавальненнем прыняў наша запрашэнне ў клюбоўню, каб распавесці мясцовым беларусам пра сваю дзейнасць. Тэма лекцыі дакладна гучыць так: "Беларуская гістарычная памяць: досьвед сацыялагічных даследаванняў". Пасля гэтай лекцыі кожны зможа задаць Аляксею свае пытанні, з усімі іх абмяркаваць ва ўтульнай атмасфэры клюбоўні за кубачкам гарбаты з печанюшкамі:)

Калі: 12-га студзеня (нядзеля), пачатак а 17.00 гадзіне

Дзе: як заўжды, ў нашай клюбоўні (адрас 5.května 1043/32, метро Pražského povstání)

 

Сціслая інфармацыя пра нашага госця:

Аляксей Ластоўскі - сацыёлаг, даследчык гістарычнай памяці і нацыянальнай ідэнтычнасці

Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта (2000 г.), аспірантуру Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі (2005 г.).

Кандыдат сацыялагічных навук (Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі, 2007 г., тэма дысертацыі “Спецыфіка фарміравання калектыўнай ідэнтычнасці ў моладзевай контркультуры”).

e-mail: lastouski@palityka.org

Прафесійная дзейнасць

2005-2011 гг. – навуковы супрацоўнік Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі.

З 2009 года – навуковы супрацоўнік Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”.

З лістапада 2011 па ліпень 2012 г. праходзіў стажыроўку пры Інстытуце палітычных навук Акадэміі навук Славакіі.

Намеснік рэдактара часопіса Belarusian Political Science Review

Навуковыя інтарэсы

Гістарычная памяць, палітыка памяці, нацыянальная і этнічная ідэнтычнасць, гісторыя нацыяналізму.