"Пад ясну зарыцу"

Паведамленне пра памылку

Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls у menu_set_active_trail() (лінія 2386 у /data/web/virtuals/296807/virtual/www/includes/menu.inc).

Пры фінансавай падтрымцы суполкі ПАГОНЯ нядаўна выйшаў дыск Сяргея Панізьніка "Пад ясну зарыцу": песенна-абрадавая традыцыя Міёршчыны па матэрыялах аўдыёкалекцыі С.Панізьніка. Запіс 1968-69 гадоў.

Дыск вельмі прыгожа зроблены, вокладка складаецца з некалькіх старонак з 11 фатаздымкамі і вершамі (гл. фатаздымкі ў нашай фотагалерэі, альбом "Пад ясну зарыцу..."). Набыць яго можна ў нашай клюбоўні, кошт складае 100 крон.

Прыводзім уступнае слова аўтара:

У прытуленні

Бабуля Альжбета прымала мяне на свет 10 траўня 1942 года. Быў неспакойны час. Вайна. На хутары Бабышкі трывожна качалася пад маціцай мая калыска. "Ды й не кукуй жа, зязюленька, рана..." - спявала бабуля, ратуючы мяне разам з мамай ад грознага наслання.

Я падрастаў-выпростваўся ў Лявонпальскай школе, ў Магілёўскай і Львоўскай вучэльнях. Падчас службы вайсковым журналістам захацелася набрацца беларускасці - абышоў з магнітафонам родны мацярык. І ўзбагаціўся аўтэнтыкай - нашай нацыянальнай Сапраўднасцю.

Хачу згадаць усіх суаўтараў запісаных песняў, і ў першую чаргу юбіляраў. Кезік Марылі Ціханаўне і Панізьнік Альжбеце Фролаўне споўнілася па 125 гадоў, Кісляк Ядзвінні Сцяпанаўне - 100, Талочка Ірыне Ігнатаўне - 95. Радасна, што Адамовіч Яўгенія Міхайлаўна ў траўні адсвяткавала сваё 90-годдзе, а вось Шук Лідзія Ігнатаўна з бабышаўскага гурта 10 снежня адзначыла ў г.Міёры разам з раднёй 85-годдзе.

Выходзіць, што я, 70-гадовы бабышаўскі малец, самы маладзейшы, і таму стараюся з гонарам споўніць свой доўг перад землякамі і прытуляюся да іх скарбаў жыццядайнасці.

Сяргей Панізьнік.

2013г.