Сустрэча з Янам Мельнікавым

Запрашаем усіх неабыякавых на сустрэчу з Янам Мельнікавым, беларускім добраахвотнікам, які ваюе на украінскім Данбасе, рыхтуючыся ў выпадку патрэбы абараняць уласную Радзіму. "Мы заяўляем пра сябе як пра адзіную вайсковую структуру беларусаў, якая ў выпадку агрэсіі гарантавана будзе абараняць нашу дзяржаву" - кажа Ян у інтэрв'ю для радыё Рацыя.

Сустрэча адбудзецца ў гэтую суботу 4-га сакавіка ў памяшканні клюбоўні (5. května 1043/32), пачатак ад 15.00.

Нагадаем, што Ян - баец тактычнай групы "Беларусь", ужо цягам трох гадоў ён змагаецца за свабоду Украіны. У іншым інтэрв'ю для Хартыі 97 Ян распавёў, што сярод беларусаў з'яўляецца ўсё больш добраахвотнікаў, што жадаюць далучыцца да беларускай тактычнай групы. Праблема аднак у тым, што праз адсутнасць неабходнай падтрымкі і фінансавання пакуль што немагчыма стварыць паўнавартаснае падраздзяленне. З мэтай сабраць фінансавыя сродкі для разгортвання паўнавартаснай дзейнасці на украінскім фронце Ян прыехаў у Еўропу.

Ян Мельнікаў у Песках (фота А. Цялежнікава)